Грамадства55

Беларус запусціў рэсурс для маніторынгу выдачы ДНЖ у розных гарадах Польшчы

Сам Уладзіслаў таксама чакае карту побыту ў Беластоку. Ужо трынаццаты месяц мінуў з моманту падачы дакументаў.

«Познань: у верасні 2025 года — падача заявы на ДНЖ (Blue Card), у снежні — здача адбіткаў пальцаў, у чэрвені 2026 года — станоўчае рашэнне». Прыкладна такую інфармацыю пра легалізацыю ў розных гарадах Польшчы штодня збірае беларус Уладзіслаў. У чэрвені ён запусціў тэлеграм-канал з календаром атрымання ДНЖ і расказаў Most, навошта гэта патрэбна.

Сам Уладзіслаў таксама чакае карту побыту ў Беластоку. Ужо трынаццаты месяц мінуў з моманту падачы дакументаў.

Падставай для атрымання дазволу з'яўляецца вядзенне індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Мужчына ўжо здаў адбіткі пальцаў — гэта абавязковая працэдура пры легалізацыі. Ён мяркуе, што атрымае рашэнне прыкладна праз тры месяцы. Такі прагноз суразмоўца робіць, аналізуючы досвед іншых замежнікаў (пераважна беларусаў і ўкраінцаў), якія прайшлі гэты шлях крыху раней.

Уладзіслаў распачаў гэты праект, каб лепш разумець уласныя перспектывы атрымання дакументаў. Спачатку ён збіраў статыстыку толькі па Падляскім ваяводстве, дзе жыве. Але пасля яму пачалі пісаць беларусы з іншых рэгіёнаў і пытацца, як ідуць справы там. Так з'явіліся асобныя раздзелы для кожнага ваяводства.

Стваральнік канала кожны вечар збірае інфармацыю з адкрытых крыніц: беларусы і ўкраінцы часта дзеляцца сваім досведам у тэматычных групах. Аднак іх паведамленні разрозненыя і нярэдка губляюцца. Уладзіслаў жа вядзе толькі каляндар. Паводле яго слоў, гэта дазваляе карыстальнікам адсочваць сітуацыю ў сваім рэгіёне, па сваім тыпе ДНЖ (часовы побыт, сталы побыт або карта рэзідэнта) і па сваёй падставе (праца, уз'яднанне сям'і, вядзенне бізнесу і іншае).

— Гэта дае адчуванне спакою, — тлумачыць ён сваю задуму. — Напрыклад, месяц таму я здаў адбіткі пальцаў. Гэта нармальна, што маю справу яшчэ не пачалі разглядаць, што паліцыя яшчэ не прыходзіла з праверкай? Глядзіш на чужы досвед і разумееш, калі ўжо варта турбавацца, а калі — не.

У цэлым, лічыць Уладзіслаў, сабраны досвед пацвярджае даныя афіцыйнай статыстыкі, якая публікуецца з невялікай затрымкай. Але калі дзяржаўныя органы падаюць інфармацыю ў абагульненым выглядзе, то рэальныя гісторыі дазваляюць канкрэтнаму карыстальніку адсочваць выпадкі, якія максімальна падобныя да яго ўласнага. Гэта асабліва важна ў рэгіёнах, дзе за інспектарамі замацаваныя пэўныя катэгорыі спраў. Напрыклад, так адбываецца ў Варшаве.

Праца Уладзіслава ўжо дазволіла зрабіць першыя высновы пра работу новага модуля MOS-2, запушчанага ў канцы красавіка. Цяпер падача заявы на ДНЖ у Польшчы адбываецца ў электронным выглядзе праз гэты модуль. Паводле яго назіранняў, у пяці гарадах — Кракаве, Уроцлаве, Лодзі, Познані і Варшаве — заявы, пададзеныя праз MOS-2, ужо пачалі разглядаць (заяўнікаў выклікаюць для здачы адбіткаў пальцаў). А ў Кракаве і Лодзі ўжо ёсць першыя выпадкі, калі па такіх заявах вынесены станоўчыя рашэнні.

Пакуль беларус развівае праект на валанцёрскіх пачатках. Аднак не выключае, што калі сэрвіс будзе запатрабаваным, то ў будучыні паспрабуе яго манетызаваць.

Каментары5

  • Arthur Gay Co
    04.08.2026
    Телеграм, МОСТ, персанальныя дадзеныя… тры чарвоныя сцягі адразу
  • Бугага
    04.08.2026
    Краіна суцэльных чэргаў.
  • імя
    04.08.2026
    Тым часам дзесяткі тысяч расейцаў абмяркоўваюць у пабліках як пераехаць у Беларусь.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць