Здарэнні11

Камандзір палка ППСМ незаконна налічваў прэміі, але не краў

Гомельскі абласны суд 15 студзеня адмяніў прыгавор суда Савецкага раёна ў дачыненні да былых камандзіра і яго намесніка палка ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Гомельскі абласны суд 15 студзеня адмяніў прыгавор суда Савецкага раёна ў дачыненні да былых камандзіра і яго намесніка палка ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама. Аблсуд накіраваў справу на новы разгляд.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Савецкага раёна Гомеля Яўген Дзядкоўскі, пракуратура палічыла прыгавор мяккім у частцы апраўдання міліцыянераў, абвінавачаных у крадзяжах, і ўнесла касацыйны пратэст. Таксама пракуратура была не згодная з апраўдаўчым прыгаворам аднаму з абвінавачваных. Разгледзеўшы касацыйны пратэст, аблсуд адмяніў прыгавор.

14 верасня суд Савецкага раёна прыгаварыў былых камандзіра палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама і яго намесніка да пазбаўлення волі на тры гады з адтэрміноўкай выканання прыгавору на два гады.

Крымінальная справа ў дачыненні да міліцыянераў была распачата ў студзені 2009 года. Яны падазраваліся ў тым, што з 2004 года па 2008-ы незаконна налічвалі, а затым забіралі ў сваіх падначаленых прэміі. Размова ішла аб 16 млн. рублёў.
Восенню 2008 года ва ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС звярнуўся адзін з супрацоўнікаў ППСМ, які паведаміў пра незаконныя дзеянні камандзіра. Праверка пацвердзіла інфармацыю. У канцы 2008 года камандзір палка быў звольнены з органаў унутраных спраў.

У дачыненні да камандзіра і яго намесніка былі распачатыя справы па ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і па ч. 2 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя з карыслівай іншай асабістай зацікаўленасці). На следстве і ў працэсе суда камандзір і яго намеснік сцвярджалі, што прэміі ішлі на патрэбы палка ППСМ. Паводле неафіцыйных звестак, грошы ішлі на куплю шклопакетаў, кандыцыянераў, жалюзі, падарункаў дзецям супрацоўнікаў палка на Новы год, арганізацыю «салодкіх сталоў» і банкетаў.

Суд прыйшоў да высновы, што кіраўнікі палка вінаватыя ў незаконным налічэнні прэміі (г.зн. перавысілі ўладу), але не вінаватыя ў крадзяжах (г.зн. у тым, што гэтыя грошы былі прысвоеныя).
Такім чынам, былыя міліцыянеры былі прызнаныя вінаватымі па ч. 2 арт. 426 і апраўданыя па ч. 3 арт. 210.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць