Стаў вядомы прысуд Арцёму Насановічу. Яго асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Справа разглядалася ў судзе Жлобінскага раёна па частцы 1 артыкула 342 ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Суддзя Святлана Андрэева асудзіла яго на два гады пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. З чым звязана такое суровае пакаранне, як і абставіны завядзення крымінальнай справы дагэтуль невядомыя, піша «Вясна».
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары