Культура1010

Акторка Крысціна Дробыш: Вытрымала ў эміграцыі месяц і вярнулася ў Мінск. Але вытрымала ў ім толькі месяц

Былая акторка Купалаўскага тэатра Крысціна Дробыш, якая сышла ў 2020-м разам з трупай і з’ехала ў Варшаву, распавяла «Салідарнасці» чаму эміграцыя не далася з першага разу, што дапамагло не апусціць рукі і як падтрымаць, калі зусім дрэнна, а таксама пра развод

— Крысціна, вы ідэальна выглядаеце, па інстаграму здаецеся пазітыўнай, суперспакойнай і ўпэўненай. Што за недасягальны сакрэт для эмігрантаў?

Крысціна Дробыш. Фота: сацыяльныя сеткі

— Гэта только знешне (смяецца). Напэўна, дапамагае акцёрская адукацыя.

Нас вучылі ў тэатры, што гледача не хвалюе, што ў цябе здарылася, хворы ты ці не. Магчыма, гэтая звычка засталася (Крысціна сышла з трупы Купалаўцаў улетку 2022-га, цяпер агучвае аўдыёкнігі).

Канешне, я шукаю добрыя моманты, каб не сядзець і не думаць, што ўсё памёрла, і я зараз таксама памру. Падзеі падзеямі, але гэта маё жыццё, і я хачу яго ўсё ж такі пажыць. Маё жыццё належыць не ўладам, якія забралі працу, не дзяржаве, якая мяне выкінула, а толькі мне.

Бываюць вельмі цяжкія моманты. Я не хаваю таго, што каторы год прымаю антыдэпрэсанты, і гэта мяне ратуе. Праходзіла і псіхатэрапію, ужо пасля таго, як з’ехала з Беларусі. Разумела, што адных прэпаратаў мала і, калі хачу выйсці на нармальную жыццёвую сітуацыю, трэба дапамога спецыяліста.

І канешне ж, адказнасць за сына. Калі б была адна, магчыма б, і апусціла рукі. Але ў мяне ёсць чалавек, які не дае гэтага зрабіць, я не маю маральнага права.

Крысціна Дробыш. Фота: сацыяльныя сеткі

Стараюся сачыць за сабой, але бывае вельмі па-рознаму. Эміграцыя далася мне досыць цяжка, і фізічна, і маральна. Я рада, канешне, што так выглядаю, але назаву гэта страшным словам «фасад». Не скажу, што ў мяне трагічнае жыццё, але з боку яно выглядае лепей, чым на самой справе.

— На святкаванні 106-й гадавіны БНР вы былі на сцэне ў чырвонай сукенцы, вам вельмі пасуе! Такая вось тэрапія прыгажосцю і колерам.

— Дзякуй. Заўважыла, што пасля эміграцыі і тэрапіі пачала набываць рознакаляровае адзенне. У Беларусі гардэроб складаўся ў асноўным з чорнага і шэрага, была ўнутраная задача схаваць сябе як мага далей, стаць непрыкметнай. І вось праз гады я набыла сабе чырвоную сукенку.

«Я спрабавала з’ехаць, але першы раз мне не даўся»

— Які самы цяжкі перыяд выдаўся ў эміграцыі?

— Я з’язджала ў той час, калі яшчэ не было так небяспечна вяртацца ў Беларусь. З першага разу эміграцыя ў мяне не атрымалася: поўны адчай, неразуменне і слёзы, слёзы, слёзы.

Крысціна Дробыш. Фота: сацыяльныя сеткі

Не магла есці, толькі спаць. Прачыналася, выходзіла на балкон папаліць, глядзела кіно, зноў засынала, каб хутчэй усё гэта скончылася. Хацела, каб гэты час хуценька прайшоў, і каб глядзець на яго збоку. Але не выходзіла.

Вытрымала ў эміграцыі месяц і вярнулася ў Менск. Я была такая шчаслівая! Пакінула дома тэлефон, проста ішла па вуліцы і дыхала, дыхала.

Але гэта было ненадоўга. Бо ёсць рэальнасць, якую ты разумееш.

Праз месяц у Мінску прыйшла іншая думка: «Не, Крысціна, цяпер бяры сябе ў рукі, і пагналі». Бо ёсць не толькі ты, але і чалавек, за якога нясеш адказнасць.

Я не хацела, каб сын ішоў у цяперашнюю школу, нават дакранаўся да гэтага. Прыйшло асэнсаванне, што я магу даць яму шанец на іншую адукацыю, краіну, дзе ёсць разуменне свабоды, іншы менталітэт, людзі. Каб сын проста паспытаў гэтай свабоды.

Крысціна Дробыш. Фота: сацыяльныя сеткі

Давялося сабраць усю волю ў кулак, сабрацца і ехаць зноў. Я прыняла рашэнне, калі нават думка пра тое, што трэба з’язджаць, перастала выклікаць слёзы. «Гэта твая рэальнасць, прымай». Нікуды, ні з чым — у пустэчу.

Гэты эмігранцкі крызіс у сярэднім доўжыцца да трох гадоў. Страшную рэч скажу, хтосьці не зразумее, але ў мяне зараз няма настальгіі па Менску.

Я гляджу на фота і не бачу свой горад. Вядома, ён змяніўся. Але галоўнае — зусім іншая атмасфера. Таго Менску, у якім я жыла, яго ўжо няма. Бачу яго на старых здымках. Мне даслалі альбом былых фотаздымкаў Менску, дзе ён такі, якім яго памятаю. Тая Асмалоўка, плошча Перамогі, паркі. Калі гляджу на сённяшнія здымкі ў сацсетках — таго адчування няма. Таму няма і тугі па вяртанні.

«Давай прымусім сябе жыць добра»

— Першы час пасля эміграцыі я была ў складзе Купалаўцаў. Мы шмат пераязджалі, дзесьці з паўгады жылі на валізах. З горада ў горад, з краіны ў краіну. Задача была не абрастаць рэчамі, бо 3-4 валізы на ўсіх, пры гэтым з дзіцёнкам.

Сын хадзіў з намі на рэпетыцыі. І хварэлі, і кавід перанеслі з ім разам у адным з інтэрнатаў тэатральнай рэзідэнцыі. І калі мы нарэшце знялі кватэру, у яго з’явіўся свой пакой, а я змагла паставіць свой кубак і свой чайнік, я трошкі выдыхнула. Зразумела, что ў мяне ёсць кропка апоры. Нават калі гэта кропка апоры з’явілася праз два тыдні пасля пачатку вайны, і ўсё зноў выляцела з-пад ног.

Мазгі навучыліся працаваць рацыянальна нават у стрэсавых сітуацыях. Яны выбіваюцца, канешне, часам. Але ўжо не так моцна.

— Што робіце, калі мазгі выбіваюцца?

— Мне трэба шмат спаць. Калі разумею, што стамілася, і арганізм патрабуе спаць содні, ляжаць тры дні — значыцца, так трэба. Плюс адкладаць дэвайсы, адключаць інтэрнэт і ўсю сувязь, папярэдзіўшы загадзя блізкіх.

Добрая парада ад псіхолага — не глядзець навіны на вялікім экране, чытаць дазавана. Не лезці бясконца ў сацсеткі.

І трошачкі азірнуцца навокал. Мы жывем у буйных гарадах. У Варшаве ўлетку, па нядзелях, ля помніку Шапэну у Лазенках адбываюцца фантастычныя канцэрты на свежым паветры. Так, часам складана падняць сваю попу і данесці яе куды-небудзь. Але варта хаця б паспрабаваць. Як сказаў мне адзін добры чалавек: «Давай прымусім сябе жыць добра».

Мы хадзілі з сынам на Шагала. Я ў Менску не бачыла столькі Шагала, як тут. Пазнаёміць з беларускім мастацтвам, распавесці. Пашукаць козачак на кожнай карціне. Простыя чалавечыя, чорт вазьмі, рэчы.

Мой любімы занятак апошнім часам — кава з відам на жыццё. Ёсць вельмі шмат кавярняў з прыгожым відам альбо проста з відам на вуліцу. Назіраць за людзьмі: якія яны, куды ідуць, іх стасункі. Заўважаць простае, яно заўсёды пад бокам. Гэта ж сапраўдны жыццёвы тэатр.

«Чаму мяне мусяць выносіць з тэатра па смерці? А можа я не хачу?»

— Што было самым складаным пасля вяртання ў Варшаву?

— Апроч побытавых пытанняў — разуменне сваёй тоеснасці: хто я тут, навошта, што я тут магу і для каго?

Я пакуль не разумею, хто я тут, і гэта самае складанае. Усё больш прываблівае філасофія людзей свету. Аб тым, што чалавек не прывязаны да дзяржавы і яе межаў. Трэба навучыцца пачувацца камфортна ў любой краіне.

Крысціна Дробыш. Фота: сацыяльныя сеткі

Твая нацыянальнасць не змяняецца ад пераезду. Гэта як у акторстве. Ты выходзіш на сцэну, граеш нейкую ролю, але гэта ўсё адно ты.

Нас вучылі, што мы павінны скончыць школу, універсітэт, атрымаць спецыяльнасць і паспяхова ўсё жыццё з ёй працаваць. Знайсці свайго чалавека, ажаніцца, а развод — гэта вельмі страшна.

Але ў нейкі момант я зразумела: «Можа, ўсё не так?» Чаму я павінна працаваць па адной спецыяльнасці ўсё жыццё? Чаму мяне мусяць выносіць з тэатра па смерці? Можа я не хачу? Калі я проста іншы чалавек? І раптам зразумела, наколькі мы залежныя ад стэрэатыпаў постсавецкага грамадства.

Памятаю майстар-клас брытанскага рэжысёра, які прыязджаў у Купалаўскі і казаў пра звычку кожныя сем гадоў нешта глабальна змяняць у жыцці. Мне вельмі запала тады гэтая думка. Па іроніі лёсу я звольнілася з Купалаўскага роўна праз сем год, адпрацаваўшы роўна сем сезонаў.

— У 2020-м вы сабе паабяцалі, што абавязкова яшчэ выйдзеце на сцэну Купалаўскага.

— Нават памятаю гэты момант, калі апошні раз заходзіла ў будынак тэатра па свае рэчы. Нас суправаджаў чалавек у форме. Памятаю, як спакавала валізу (нешта я там занадта абжылася ў грымёрцы). І пайшла з гэтай валізай не праз бліжэйшы выхад, а праз сцэну. Была цемра, усё выключана, я зайшла на сцэну, прысела.

У артыстаў ёсць звычай павітацца і развітацца са сцэнай. Прысесці да яе на калена і дакрануцца. Нават ёсць недзе фотка купалаўцаў, якія развітваліся са сцэнай, калі тэатр закрывалі на рэканструкцыю. Дужа кранальна.

Я таксама прысела, дакранулася і ўслых прамовіла, што абяцаю вярнуцца. І мая нага абавязкова ступіць на гэтую сцэну.

Не кажу, што вярнуся ў тэатр, дзе буду граць. Хутчэй за ўсё, не. Я даўно не выходзіла на сцэну і, напэўна, буду ўжо прафнепрыдатная. Гэта прафесія, якая патрабуе трэніровак. Але выйсці і абазначыць, што магу паўнапраўна стаяць на сваёй роднай Купалаўскай сцэне — я хачу гэта зрабіць.

Я б дужа хацела пабачыць, што Купалаўскі тэатр свабодны, што гэта больш не проста будынак, а мой тэатр. І што я стаю на гэтай сцэне.

«Нас забіваюць маленькія штодзённыя рэчы, якія сыходзяцца ў адну вялізную»

— Сёння шмат каму баліць, некаторыя не спраўляюцца. Гаруюць і нічога з гэтым не могуць зрабіць. Хтосьці называе іх «токсамі», нехта падтрымлівае ці шкадуе.

Паколькі вы былі ў падобным стане, падкажыце, ці варта дапамагаць гэтым людзям і як? Ці, як некаторыя, лепш прайсці міма, каб захаваць свой рэсурс і не «заразіцца»?

— Заразіцца можна ротавірусам. У астатнім усе мы дарослыя дзядзі і цёці. Я ні ў якім разе не хачу абурацца гэтымі людзьмі, таму што ўсе мы бываем у розных сітуацыях.

Ёсць агульныя правілы, калі чалавеку кепска. Нельга казаць, што ўсё будзе добра, «збярыся, ануча!» ці «не гаруй!». Не вучыць, як трэба жыць, не навязваць дапамогу. Прасцейшае — спытаць: «Чым я магу табе дапамагчы?»

Цудоўны прыклад Насты Базар, якая дапамагала каляжанкам: пасядзець з дзецьмі, прыбраць у кватэры. Бо ў некаторых — калі адна, без грошай, а муж у беларускай турме — няма сіл і на гэта. Прыгатаваць паесці, купіць ежы, выслухаць. Сэнс у дробязях, якія трохі аблягчаюць табе штодзённае жыццё.

Глабальная дапамога — класна. Але нас забіваюць маленькія штодзённыя рэчы, якія сходзяцца ў адну вялізную.

Але спачатку трэба разабрацца з сабой — ці ёсць рэсурс для дапамогі?

Я сутыкнулася з падобным, калі мне было вельмі цяжка. Побач быў чалавек, які вельмі хацеў дапамагчы, але не ведаў як. Ён разгубіўся. І я не ведала, як мне дапамагчы. Вось гэта і быў тупік.

— Што б вы параілі сабе тагачаснай сёння?

— Выпіць як мага болей валяр’янкі і не адмаўляцца ад дапамогі. Не злавацца, калі дапамогу прапануюць. Набрацца сіл выслухаць людзей побач. А таму, хто побач — не злавацца праз тое, што я не разумею, што рабіць.

Чалавек, які трапляе ў складанае становішча — невінаваты. У такія моманты вельмі шмат эмоцый, з абодвух бакоў. І гэта самая складаная частка. Людзі ў такім стане адно аднога не чуюць. Але трэба зрабіць высілак абодвум, не здавацца.

Цярпенне, толькі цярпенне. Ну, і, безумоўна, каханне.

Каментары10

  • Роман
    17.04.2024
    > где есть понимание свободы

    Свобода платить ЖКУ в 300 евро. Свобода стоять в пробках и платьтить за платные дороги.
    Вам об этом не скажут. А на большинстве сайтов - даже забанят за такое
  • Невядомы
    17.04.2024
    На жаль, ведаю, што гэты чалавек нанёс шмат шкоды калегам-тэатралам і да многіх яна адносілася дрэнна, "з высака". Абяляць імідж праз медыя - гэта, канешне, эфектыўная справа, але многія ж ведаюць сапраўднае аблічча Крысціны. Але ў любым выпадку жадаю ёй поспехаў у працы на карысць беларускай культуры і паспяховай адаптацыі ў Польшчы. Хай усё будзе добра
  • Влад
    17.04.2024
    Роман, согласен! Аналогичные впечатления от белорусов зарубежья. Такое впечатление что общаешься с группой озлобленных идиотов. Абсолютная нетерпимость к иному мнению, местечковая тупость и хамство.

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →