Грамадства1919

Дзецям адмовілі ў грамадзянстве ЗША: у маці-адзіночкі ўзніклі праблемы праз суд, які быў шмат гадоў таму ў Беларусі

«Нарэшце, на 16-ым і 13-ым годзе жыцця маіх родных сыноў я стала ім афіцыйнай маці. Чарговы беларускі абсурд. Наўрад ці адчувала такую радасць, нарадзіўшы дзяцей фізічна», — напісала ў фэйсбуку беларуская журналістка Ганна Трубачова, якая шмат гадоў жыве ў ЗША. «Наша Ніва» пацікавілася, як так атрымалася.

Ганна Трубачова з сынамі. Фота з асабістага архіву

Ганна ўжо даволі доўга жыве ў ЗША. Восем гадоў яна гадуе дзяцей у эміграцыі, працавала часам на трох працах за дзень, прайшла шлях ад галечы і голаду да фінансавай стабільнасці. І гэта сапраўды нагода для гонару.

Летась жанчына вырашыла аформіць дзецям амерыканскае грамадзянства: падала неабходныя дакументы, аплаціла прыстойную суму за падачу. Але раптоўна атрымала адмову з паметкай «адсутнічае доказ апекі». Высветлілася, праблемы ўзніклі праз беларускі суд, які адбыўся шмат гадоў таму.

— Каля васьмі гадоў таму мы з мужам (фатографам Аляксандрам «Таранціна» Ждановічам — «НН») вырашылі аформіць развод. У той момант мы жылі ў ЗША, але праз тое, што ў нас былі дзеці, развесці нас маглі толькі на тэрыторыі Беларусі. Мы зрабілі сваімі афіцыйнымі прадстаўнікамі бацькоў, аформіўшы на іх даверанасці — і ў беларускі суд пайшлі ўжо яны.

Ганна Трубачова з сынамі. Фота з асабістага архіву

Ганна кажа, што яна адразу папрасіла свайго тату падчас суда ўзняць пытанне аб афіцыйным афармленні апекі над сынамі.

— Бо калі ты жывеш у цывілізаванай краіне, гэта цалкам натуральнае пытанне. Розніца паміж фізіялагічным бацькоўствам і апекай у тым, што нарадзіць дзіця — гэта адна гісторыя, і зусім іншая, хто гэтым дзіцём займаецца. Пасведчаннем аб нараджэнні ты можаш пацвердзіць, што біялагічна гэта твае дзеці. А каб пацвердзіць, што менавіта ты іх корміш, лечыш, вучыш, трэба афіцыйна аформленая апека.

Але беларуская суддзя адмовіла ў афармленні апекі. Яна сказала тату Ганны, што ў Беларусі апеку могуць перадаць маці толькі ў двух выпадках: калі бацька за кратамі ці ў псіхіятрычнай бальніцы.

Ганна Трубачова з сынамі. Фота з асабістага архіву

Быў яшчэ адзін непрыемны момант: нягледзячы на патрабаванне Ганны вярнуць ёй дзявочае прозвішча, беларуская суддзя чамусьці вырашыла пакінуць жанчыне прозвішча былога мужа. Змяніла Ганна яго ўжо потым у ЗША, калі рабіла сабе амерыканскія дакументы.

— Прыкладна праз 6 гадоў я атрымала грынкарты для сваіх сыноў. І наступны цалкам лагічны крок — аформіць грамадзянства ЗША для іх. Тым больш беларускія пашпарты ў хлопчыкаў даўно скончыліся. Зноў жа, цікавы момант: калі я звярталася ў беларускае консульства з просьбай падоўжыць дакументы дзецям (гэта было задоўга да скандальнага ўказу, які прыбраў такую опцыю), мне сказалі, што гэта немагчыма зрабіць без згоды бацькі.

Ганна паспрабавала растлумачыць, што ніяк не можа атрымаць гэтую згоду, бо шмат гадоў не камунікуе з былым мужам. Яна нават не ведала, працягвае ён жыць у ЗША ці з’ехаў у іншую краіну. Але нічога не атрымалася.

Ганна ў школе свайго сына Яна. Яна расказвала пяцікласнікам пра свабоду слова і рэпрэсіі ў краінах з аўтакратыяй. Фота з асабістага архіву

На пытанне, ці не было ў ЗША праблем праз тое, што ў дзяцей пратэрмінаваныя дакументы, Ганна пасміхаецца:

— Гэта неверагодная гісторыя, як тут усё працуе. Школы будуць бараніць дзяцей, нават калі вы — нелегальныя мігранты. У мяне асабіста з дакументамі ўсё было добра. А дакументы дзяцей для ўладкавання ў школу ў мяне нават не прасілі — дастаткова было маіх.

Вяртаючыся да гісторыі з адмовай у амерыканскім грамадзянстве для дзяцей, Ганна згадвае, што спачатку вельмі абуралася.

— Думала: ну як так, я восем гадоў займалася сынамі адна, прайшла праз усе складанасці, які толькі могуць быць у маці-эмігранткі. І зараз нехта не верыць, што ўся апека на мне. Потым я села і супакоілася. Так, блізкія людзі ведаюць, што я — добрая мама. Але ж амерыканскія дзяржаўныя інстытуцыі не знаёмыя з маёй гісторыяй.

Ганна Трубачова з сынамі. Фота з асабістага архіву

Жанчына пачала шукаць варыянты рашэння праблемы. Як знайсці пасведчанне аб апецы, калі яго фізічна не існуе ні ў якой краіне?

— Я нават пачала думаць, што адзіны варыянт — пачакаць, калі дзецям споўніцца па 18 гадоў, і яны самі змогуць аформіць сабе амерыканскія пашпарты.

Але Ганна вырашыла не здавацца і пайшла ў сямейны суд — суд, дзе вырашаюць пытанні, якія тычацца сям’і. Там ёй дапамаглі бясплатныя адвакаты. Яны параілі падаць на апеку зараз у ЗША.

— Я так і зрабіла. Далей трэба было, каб нейкія трэція асобы — людзі, якія ведаюць і мяне, і былога мужа — звязаліся з ім і перадалі яму дакументы, у якіх напісана, што я хачу аформіць апеку на нашых дзяцей. Патрэбны быў яго подпіс, што ён ведае, што я гэта раблю. А далей проста: калі бацька не падае са свайго боку іск, што ён таксама хоча аформіць апеку, значыць, яму гэта і не трэба.

Агульным сябрам праз электронную пошту ўдалося звязацца з мужчынам і атрымаць яго подпіс.

Ганна Трубачова з сынам. Фота з асабістага архіву

— Далей са мной і з маімі дзецьмі (без маёй прысутнасці) размаўляў адвакат і сацыяльныя службы. Было тры судовыя пасяджэнні. І вось нарэшце суд вырашыў, што ў мяне ёсць права апекі — я афіцыйна стала мамай. Мой старэйшы сын жартаваў, што калі б яшчэ крыху пачакаць, дык ён і сам змог бы мяне ўдачарыць.

Уся гэта гісторыя заняла каля шасці месяцаў. Выдаткавала на гэта Ганна нуль долараў — уся дапамога адвакатаў у сямейным судзе была бясплатнай.

— Мясцовыя любяць паныць, як усё дрэнна ў Амерыцы. Але тут ты можаш заўсёды адстойваць свае правы і не баяцца, што будуць нейкія праблемы праз гэта. Ты можаш судзіцца з дзяржавай — і гэта цалкам нармальна.

Тут спачатку табе апрыёры вераць, ніхто не падазрае цябе ў хлусні. Але калі цябе зловяць на хлусні, дык гэта нават горш, чым калі ты ў чымсьці парушыў закон. Для чалавека з постсавецкай прасторы вельмі дзіўна, што ён сапраўды мае правы, а не толькі абавязкі перад краінай. Калі за табой праўда, усё можна вырашыць.

Каментары19

  • Почти американец
    23.04.2024
    Прекрасная семья! Успехов им!
  • Жора
    23.04.2024
    Каму цікавыя праблемы гэтых рускамоўных "тожа-беларусаў"? 
    Яшчэ і "экс" тожа-беларусаў.
    Хапае свайго сапраўднага, аб чым клапаціцца.


  • IR
    23.04.2024
    Восемь лет Анна растит детей в эмиграции, работала иногда на трех работах. Прошла путь от нищеты и голода до финансовой стабильности. И это действительно повод для гордости. Да ладно!
    А потом еще нужно получить право опеки накануне 18 летия детей - и тогда ты
    реально почувствуешь себя мамой и.... будет рассмотрено заявление о получении гражданства мамой и детьми... Почему это не кажется унизительным журналистке?
    Видимо, это и есть т.н. американская мечта?
    Т.е. при живом папе маму сделали рабыней и убедили ее в том, что забесплатно она еще может стать и почувствовать себя мамой (получить право опеки). Папа, видимо, как наблюдатель в этом мире бродит. Это серьезно является поводом для гордости?
    Слова " обязанность", " ответственност " как - то выпало из чулана подмены понятий и заменилось расплывчатым термином " опека".
    Обычно опека нужна человеку, который не в состоянии о себе позаботиться. Как правило - это глубокая старость, инвалидность, болезнь. А мамой ты стала сразу, когда ты родила ребенка и потом учишься жить как мама с ребенком в окружении любви родных людей ( рядом с отцом, который " папа" - а не дядька на удаленке) и общества в котором живешь.
    Странно, что пока не встал вопрос о плучении гражданства вопрос "позаботиться о детях" не волновал никого.
    "Наконец, на 16-м и 13-м году жизни моих родных сыновей я стала им официальной матерью. Очередной белорусский абсурд. Вряд ли испытывала такую радость, родив детей физически" Это реально является поводом для гордости? Или журналистка вообще не в курсе о ювенильной юстиции и так пропихивает ее в головы неразумным, а НН выставляет этот бред на первую полосу?
    Это повод задуматься о том, туда ли мы идем спадары ?

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта4

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю4

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы19

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне. Украінцам ягоны выбар не спадабаецца13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

Стала вядома, што за беларус арганізоўваў напад на расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта4

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →