Грамадства

За месяц стала вядома пра знікненне ў Расіі чатырох беларусаў. І гэта толькі з адной вобласці

Гомельскі пошукава-ратавальны атрад «Сімуран» паведаміў пра пяцёра мужчын з Гомельскай вобласці, з якімі знікла сувязь у Расіі, з некаторымі яшчэ ў канцы 2023 года. Чатырох з іх дагэтуль шукаюць, піша «Штодзень».

Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра Віктара Грамыку з Гомеля. Ён можа знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, куды з’ехаў у канцы 2023 года.

У пачатку 2024 года ў гэтым самым горадзе знік жыхар Веткі Анатоль Цішкоў.

Жыхар Клімаўкі Гомельскага раёна Міхаіл Самусенка не выходзіць на сувязь з лютага. Ён працаваў у Маскве.

Гісторыя жыхара Калінкавічаў Сяргея Рабака у гэтым шэрагу стаіць асабняком, бо ён з’ехаў на працу ў Маскву яшчэ ў далёкім 2008 годзе.

Некаторых людзей у Расіі атрымліваецца знайсці. Так, жыхар Гомеля Уладзімір Віннікаў выехаў ва Уфу, адтуль патрапіў у Калужскую вобласць, а там сувязь з ім перарвалася 14 студзеня. Мікалай Будзько знік у лістападзе 2023 года. Цяпер жа стала вядома, што абодва мужчыны жывыя.

Таксама ў сакавіку паведамлялася пра знікненне жыхара Добруша Алега Суганякі, яго таксама ўжо знайшлі. Астатніх усё яшчэ шукаюць.

Каментары

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?7

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

Бразільскі язык, аргенцінскія крэветкі і беларускія агуркі. Якія цэны ў пераднавагоднім Мінску?

Старшыня СААЗ не можа пакінуць Емен праз ізраільскія авіяўдары. Адзін з іх ледзь не трапіў па ім самім

ШІ-агенты заменяць праграмы: гендырэктар Microsoft прадказвае рэвалюцыю ў карыстанні камп’ютарамі5

Кіраўніка школы Streamline абвінавачваюць у незаконным карыстанні падатковымі льготамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?7

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →