Культура

У адкрыцці Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі ў Беластоку возьме ўдзел беларускі хор

43-ці Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2024» пачынаецца ў Беластоку 29 траўня ў канцэртнай залі Падляшскай оперы і філармоніі. Сёлетні фестываль прысвечаны памяці шматгадовага старшыні журы фестывалю прафесара Рамуальда Твардоўскага. У межах фестывалю ў Беластоку выступяць хары з Польшчы, Украіны, Літвы, Малдовы, Венгрыі і Арменіі. Беларусь прадставіць Concordia Choir з Варшавы, піша Reform.news.

Уручэнне ўзнагарод Concordia Choir на феставалі царкоўнай музыкі ў Беластоку ў 2022 годзе. Фота: festiwal-hajnowka.pl

Дырэктар фестывалю Мікалай Бушко расказаў радыё «Рацыя», што царкоўныя хары з Беларусі — прафесійныя і самадзейныя — раней часта бралі ўдзел у імпрэзе, аднак апошнім часам гэта становіцца вельмі складаным:

«Мы ўсе разумеем, і хары разумеюць, што не мелі б шанцаў на выезд з Беларусі. Таксама як няма афіцыйных заявак з Расіі з вядомых прычын. Мы шкадуем таму, што калі б было інакш, то мы б з прыемнасцю прадставілі нашай публіцы выдатныя, прафесійныя хары нашых лаўрэатаў з Беларусі ці Расіі».

43-ці фестываль распачнецца канцэртам, у якім прымае ўдзел Concordia Choir.

Reform.news пацікавіўся ў мастацкай кіраўніцы і дырыжоркі Concordia Choir Галіны Казіміроўскай пра асаблівасці сёлетняй імпрэзы.

«Concordia Choir прадстаўляе Беларусь ужо трэці раз на гэтым фестывалі. У 2022 годзе мы былі запрошаныя, каб узяць удзел у конкурснай праграме, і занялі першае месца. Таму ў наступным 2023 годзе мы як пераможцы арганізавалі сольны канцэрт «Магутны Божа», на якім выконвалі духоўныя творы беларускіх аўтараў.

Сёлета ўдзельнічаем трэці запар, але не ў конкурсе, а ў адкрыцці фестывалю, у канцэрце «Трохгалоссе за мір», ідэя якога — яднанне народаў супраць вайны.

З хароў трох краін — украінскага хору «Софія», польскага «Mus Arietes» i беларускага «Concordia» — зрабілі адзіны, зводны. Праграма складзена ў асноўным з твораў украінскіх кампазітараў…

Таксама мы ўсе разам заспяваем твор беларускага кампазітара Міколы Куліковіча, якога мы ведаем па музыцы да «Пагоні». Мы выканаем унікальны твор, адзін са знойдзеных у архіве лонданскай беларускай бібліятэкі, у арыгінале ён напісаны на царкоўнаславянскай мове, але мы праспяваем яго ў перакладзе Аляксандра Надсана. Твор названы «Дар міру», ён даволі вялікі, яго працягласць — восем хвілін».

Фестываль пройдзе з 29 траўня па 2 чэрвеня ў канцэртнай залі Падляшскай оперы і філармоніі па адрасе: Беласток, ul. Podleśna, 2.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць