Музыка11

Queen прадаў свой музычны каталог за $1,27 мільярда — гэта рэкордныя грошы ў музычнай сферы

Каталог Queen лічыцца адным з самых каштоўных у свеце рок-музыкі.

Удзельнікі Queen на адпачынку ў 1985 годзе. Фота: Dave Hogan / Getty Images

Гурт Queen заключыў рэкордную на музычным рынку ўгоду з кампаніяй Sony Music. Яна прадала ўвесь свой музычны каталог за £1 млрд (1,27 млрд), паведаміў Forbes са спасылкай на выданне Variety.

Каталог Queen лічыцца адным з самых каштоўных у свеце рок-музыкі. Прычым Sony Music набыла не толькі каталог, але і ўсе правы на вытворчасць любых тавараў з атрыбутыкай Queen. Адзінае, што музыкі пакінулі за сабой, гэта даходы ад гастрольнай дзейнасці.

У прададзены каталог уваходзяць такія раскручаныя кампазіцыі, як Bohemian Rhapsody, Another One Bites The Dust, Radio Ga Ga, Somebody to Love і You're My Best Friend, а таксама We Will Rock You і We Are The Champions.

Лідар гурта Фрэдзі Мэрк'юры памёр у 1991 годзе. Тым не менш да гэтага часу заснавальнікі Queen Браян Мэй і Роджэр Тэйлар гастралююць разам са спеваком Адамам Ламбертам.

Каментары1

  • Индеец
    23.06.2024
    И после этого кто-то будет спорить, что дурней в мире, включая меня, 99%.

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць