Свет1616

Польшча ўвядзе дэталёвы кантроль транзіту з Кітая праз Беларусь, давяла да Мінска патрабаванні

У Варшаве прынялі рашэнне аб увядзенні вельмі дэталёвага кантролю на вялікім мытным тэрмінале на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе польская радыёстанцыя RMF FM.

Тэрмінал у Малашэвічах. Фота: PKP Cargotor

Гаворка ідзе пра пункт Малашэвічы каля Тарэспаля. Гэта павінна стаць, як сцвярджаюць польскія дыпламаты, надзвычай жорсткім крокам супраць Менска.

Ільвіная доля грузаў з усходу, у тым ліку асноўныя сухапутныя пастаўкі з Кітая, накіроўваюцца на захад праз так званы «сухі порт» Малашэвічы. Па чыгунцы яны накіроўваюцца ў краіны ЕС, а таксама ў Гданьск, адкуль адпраўляюцца ў іншыя пункты прызначэння.

Гэты транзіт з'яўляецца значнай крыніцай даходу для беларускага рэжыму. Яго абмежаванне можа мець мноства наступстваў. Таму Міністэрства замежных спраў Польшчы разлічвае на ціск Пекіна на Мінск, каб прымусіць Лукашэнку выканаць польскія патрабаванні.

Як высветліў карэспандэнт RMF FM, прынята рашэнне аб правядзенні надзвычай дэталёвых і дбайных праверак тавараў, якія ўязджаюць у Польшчу. Мэта — не дапусціць трапляння небяспечных прадметаў і рэчываў на тэрыторыю Еўрапейскага саюза.

Як неафіцыйна стала вядома RMF FM, некалькі дзён таму па дыпламатычных каналах у Мінск быў адпраўлены сігнал аб тым, што Польшча больш не будзе цярпець міграцыйны ціск на сваёй мяжы, а таксама затрыманне польскага журналіста і грамадскага актывіста Андрэя Пачобута.

Каментары16

  • удзивицельны язык
    03.07.2024
    Інтэграцыя, дажэ на трасянце не можаш чотка передаць мысль. Такое ашчушчэние што ты засланы казачок, у нас так не гавараць. А на шчот Польшчы так скажу: Китай дау дабро на прэсинг, значыт будзе жара.
  • Янина
    03.07.2024
    Это что значит? Значит грузы шли через Польшу легко и просто. Усатый кровавый пистоплет зарабатывал деньги несмотря на пущеннкю кровь белорусам, нападения на польскую границу, учамтие в войне против Украины. То есть сами поляки дают зарабатывать гитлеровцам?
  • Ай
    03.07.2024
    Пустое гэта ўсё, паглядзіце на аб’ём польскага імпарту ў РБ, колькі мытаў плоціцца з яго, вось там таксама вялікая крыніца даходу для лукашэнкаўскага рэжыму. Але ж палякі яго спыняць ці кантраляваць не будуць бо гэта ж іх грошы. Таму ўсё застанецца як і раней - мігранты будуць штурмаваць мяжу, а з польскага боку будуць толькі пустыя заявы.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы49

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы49

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць