Грамадства

З пачатку года ў Беларусі патанулі 165 чалавек

Лічбу патанулых з пачатку года беларусаў паведаміла афіцыйная прадстаўніца АСВОДа Кацярына Міхалёва, піша БелТА.

«З пачатку года ў Беларусі патанулі 165 чалавек. Узрост загінулых зусім розны. Калі гаворка ідзе пра пажылых людзях, то прычынай гібелі на вадзе могуць стаць хранічныя захворванні. З прычыны стану здароўя яны могуць загінуць па неасцярожнасці.

Калі гаворка ідзе пра людзей сярэдняга ўзросту, то прычынай трагедыі часцяком становіцца купанне ў нецвярозым выглядзе», — сказала Кацярына Міхалёва.

«Асноўныя прычыны — гэта падзенне ў ваду альбо купанне ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Гэта могуць быць і розныя сітуацыі пры купанні. Пачынаючы ад спробы пераплысці вадаём на спрэчку і заканчваючы заплывам за буйкі», — дадала прадстаўніца АСВОД.

У сваю чаргу, вадалазны спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД Юрый Штурхецкі адзначыў, што ў Мінску з пачатку года патанулі восем чалавек, і прывёў прыклад аднаго з нядаўніх трагічных выпадкаў.

«Нецвярозы мужчына вырашыў выкупацца ў забароненым месцы. На беразе ў гэты час адпачывала кампанія. Прыкладна праз дзесяць хвілін адпачывальнікі сталі турбавацца, што мужчына доўга адсутнічае. У выніку аказалася, што ён патануў», — расказаў Юрый Штурхецкі.

Што тычыцца ўратаваных, то: 

«З пачатку года ў Беларусі на вадзе выратавалі 110 дарослых і 32 дзіцяці. Сярод выратаваных непаўналетніх былі і падлеткі, і маленькія дзеці, гэта значыць узрост зусім розны», — сказала Кацярына Міхалёва.

@nashanivanews Увага! #беларусь #трагедия #чпбеларусь #происшествие #минск #гродно ♬ Spooky, Quiet, Scary Atmosphere Piano - Bucyrus Audio

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць