Свет

Ля берагоў Маўрытаніі затанула лодка з мігрантамі, загінулі 89 чалавек

Яны спадзяваліся дасягнуць Канарскіх выспаў — тэрыторыі Іспаніі, размешчанай прыкладна за 100 кіламетраў ад афрыканскага берага, — і папрасіць прытулку ў ЕС.

Мігранты часам адпраўляюцца ў дарогу на такіх просценькіх лодках. Фота: Felipe Dana / AP

Не менш за 89 чалавек загінулі пры крушэнні рыбацкай лодкі ў Атлантычным акіяне ля берагоў Маўрытаніі ў Заходняй Афрыцы. Іх целы былі паднятыя на бераг. Акрамя таго, дзясяткі лічацца зніклымі без вестак, піша Радыё Свабода.

Паводле берагавой аховы, удалося выратаваць дзевяць пасажыраў, уключаючы пяцігадовае дзіця. Усяго на борце, як мяркуецца, былі 170 чалавек.

На перагружанай лодцы ехалі мігранты з Маўрытаніі, Сенегала і Гамбіі. Яны спадзяваліся дасягнуць Канарскіх выспаў — тэрыторыі Іспаніі, размешчанай прыкладна за 100 кіламетраў ад афрыканскага берага, – і папрасіць прытулку ў ЕС.

Кіраўнік мясцовай рыбалавецкай асацыяцыі Ялі Фал распавёў агенцтву Reuters, што загінулых магло быць больш, паколькі лодка пацярпела крушэнне некалькі дзён таму, і першыя выкінутыя на бераг трупы мясцовыя жыхары хавалі самі, каб не дапусціць іх раскладання.

Мігранты, якія спрабуюць трапіць у Еўропу з Афрыкі і Блізкага Усходу, часта падарожнічаюць на перагружаных судах і нават плытах, не прыстасаваных для далёкіх марскіх паходаў і не абсталяваных выратавальнымі сродкамі. Нярэдка ў іх няма з сабой ежы і прэснай вады.

Праваабаронцы з іспанскай групы Caminando Fronteras заявілі, што толькі за першыя пяць месяцаў 2024 года ў Атлантыцы загінулі не менш за пяць тысяч мігрантаў, якія накіроўваліся ад берагоў Афрыкі да Канарскіх астравоў.

На гэтым маршруце гіне ў сярэднім па 33 чалавекі штодня.

Паводле звестак МУС Іспаніі, за гэты ж перыяд на выспы прыбылі 16,5 тысяч просьбітаў прытулку. За мінулы год іх колькасць склала 39910 чалавек — удвая больш, чым у 2022.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

У Светлагорскім раёне мужчына трапіў пад крыміналку за жаданне бачыць з дома раку8

Падчас пажару ў Століне пацярпелі 7 дзяцей

Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня11

Агент, які зламаў сістэму. Гісторыя жыцця і перамогі Леха Валэнсы29

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ11

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў37

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць