Свет33

Ля рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі некалькі ЗРПК «Панцыр-С1»

На зенітны комплекс «Панцыр-С1», які бачны на спадарожнікавых здымках Google, на востраве Рабінавы за 3,7 кіламетра ад Валдайскай рэзідэнцыі звярнула ўвагу Радыё Свабода.

Сістэма супрацьпаветранай абароны стаіць на вежы, такія ж былі раней заўважаныя ў Маскоўскай вобласці. Журналісты таксама вывучылі спадарожнікавыя здымкі на сэрвісе Planet.com за мінулыя месяцы і прыйшлі да высновы, што ўстаноўка СПА ля рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі з'явілася ў сакавіку 2024 года. Прыкладна за тры кіламетры ад гэтай жа рэзідэнцыі стаяць яшчэ два падобныя на СПА аб'екты.

У студзені 2023 года «Агенцтва» паведаміла, што комплекс «Панцыр-С1» паставілі ў вёсцы Яшчарава ў Наўгародскай вобласці, гэта за шэсць кіламетраў ад валдайскай рэзідэнцыі Пуціна. 

Сістэму СПА «Панцыр-С1» за дзесяць кіламетраў ад рэзідэнцыі Пуціна ў Нова-Агарове на спадарожнікавых здымках заўважыла раней выданне «Сірэна». Кадры былі знятыя ў пачатку студзеня 2023 года.

Яшчэ некалькі сістэм СПА былі выяўленыя прыкладна за два кіламетры ад аэрадрома «Астаф'ева», які належыць Мінабароны Расіі, а таксама недалёка ад меркаванай рэзідэнцыі Пуціна ля Краснай паляны ў Краснадарскім краі.

Каментары3

  • любімы манастыр
    16.07.2024
    а хіба малітваў недастаткова, каб зашчыціць баюшку-цара?
  • оно проста какает у свой фекальны чамаданчык
    16.07.2024
    крамлёўскае х-ло так баіцца за сваю шкуру, што каля сваіх рэзідэнцый панаставіў ледзь не палову ўсіх сродкаў спа.
  • Янка
    16.07.2024
    Усё добра. Чым больш СПА вакол Пуціна - тым менш СПА бараняць ваенныя мэты ў Расеі. А калі за Пуціным нарэшце прыйдуць свае ж - Панцыры супраць гэтага дакладна не дапамогуць.

Што цяпер адбываецца з выклікамі ў КДБ за данаты і каго адразу арыштоўваюць нават без прапановы адкупіцца2

Што цяпер адбываецца з выклікамі ў КДБ за данаты і каго адразу арыштоўваюць нават без прапановы адкупіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала свой працоўны кабінет. Там ёсць і нашумелы кубак з навагодняга звароту10

У расійскім Валгаградзе некалькі чалавек захапілі калонію12

У Ісландыі пачалося моцнае вывяржэнне вулкана

Звычайная правадніца стала Нацыянальнай легендай Украіны. Чым адметная Ірына Юрчанка2

За рэпосты будуць судзіць работніцу хуткай з Сянна. Летась яна атрымала дыплом на рэспубліканскім конкурсе

На волю па памілаванні выйшаў Павел Кучынскі — палітвязень з чацвёртай стадыяй анкалогіі1

Што вядома пра 18-гадовага хлопца, якога судзяць за забойства і акт тэрарызму4

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расіі і загінулі ва Украіне9

Лукашэнка сустрэўся з нунцыем Ёзічам і папрасіў дамову аб міры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер адбываецца з выклікамі ў КДБ за данаты і каго адразу арыштоўваюць нават без прапановы адкупіцца2

Што цяпер адбываецца з выклікамі ў КДБ за данаты і каго адразу арыштоўваюць нават без прапановы адкупіцца

Галоўнае
Усе навіны →