Свет33

Роберт Кенэдзі-малодшы прыпыніў сваю перадвыбарчую кампанію

Ён будзе падтрымліваць Дональда Трампа.

Роберт Кенэдзі-малодшы — пляменнік прэзідэнта Джона Ф. Кенэдзі і сын былога міністра юстыцыі Роберта Ф. Кенэдзі. Фота: Jose Luis Magana / AP

Незалежны кандыдат Роберт Кенэдзі-малодшы прыпыніў сваю перадвыбарчую кампанію на пасаду прэзідэнта ЗША. Пра гэта ён абвясціў у пятніцу, выступаючы перад журналістамі ў штаце Арызона.

Кенэдзі паведаміў, што не можа працягваць сваю кампанію з-за карупцыі ў органах улады, у прыватнасці Дэмакратычнай партыі, і з-за цэнзуры, якой вядучыя СМІ падвергнулі яго выбарчую кампанію. Ён заявіў, што падтрымае кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа, паведамляе Голас Амерыкі.

Па словах Роберта Кенэдзі, ён не спыняе, а толькі прыпыняе сваю перадвыбарчую кампанію. Ён сказаў, што яго імя застанецца ў выбарчых бюлетэнях у многіх штатах, але не ў дзесяці так званых штатах, што «вагаюцца».

Кенэдзі заявіў, што ў такіх штатах, як Арызона, Невада і Джорджыя, ён мог бы паўплываць на вынік выбараў на карысць дэмакратаў, аднак хоча гэтага пазбегнуць, бо разыходзіцца з дэмакратамі па многіх ідэалагічных пазіцыях.

«Шмат месяцаў таму я паабяцаў амерыканскаму народу, што выйду з гонкі, калі стану спойлерам, — нагадаў Роберт Кенэдзі-малодшы сваім выбаршчыкам. — Спойлер — гэта кандыдат, які зменіць вынік выбараў, але сам не мае шанцаў перамагчы. У маім сэрцы я больш не веру, што ў мяне ёсць рэальны шанец перамагчы на выбарах, з-за бесперапыннай, сістэмнай цэнзуры, якой мяне падвяргаюць СМІ. Так што я не магу з чыстым сумленнем казаць сябрам сваёй выбарчай каманды і валанцёрам працягваць дзень і ноч працаваць, або прасіць у спонсараў, каб яны працягвалі даваць мне грошы. Я не магу ім шчыра сказаць, што ў мяне ёсць рэальны шлях у Белы дом».

Спачатку Кенэдзі балатаваўся як дэмакрат, але, з ягоных слоў, кіраўніцтва Дэмакратычнай партыі ставіла перашкоды ягонай перадвыбарнай кампаніі, бо ён пайшоў супраць іх галоўнага кандыдата — Джо Байдэна. Тады Кенэдзі вырашыў ісці як «незалежны». За тое, каб яго імя трапіла ў выбарчыя бюлетэні, яму даводзілася змагацца ў кожным штаце. У Нью-Ёрку суд яму ў гэтым адмовіў.

Кенэдзі сабраў каля мільёна подпісаў выбаршчыкаў і заручыўся падтрымкай 5% адсоткаў насельніцтва. Яго палітычныя погляды прыцягвалі і левых, і правых: ён быў супраць дапамогі Украіне, але за падтрымку Ізраіля; супраць забаронаў на аборты, але за ахову паўднёвых межаў краіны ад прытоку імігрантаў.

Паводле яго ўласных слоў, для яго ідэалагічна самымі важнымі з'яўляюцца тры пазіцыі: праблемы са свабодай слова ў ЗША; вайна ва Украіне; хранічныя захворванні і атлусценне ў дзяцей, распаўсюджванню якіх спрыяю фінансавыя інтарэсы буйных фармацэўтычных карпарацый і карпарацый харчовай прамысловасці. Кенэдзі лічыць, што па гэтых пытаннях пазіцыі Дональда Трампа яму бліжэй, чым пазіцыі дэмакратаў.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада. Супернікі — віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і 45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Каментары3

  • Тупы і яшчэ тупее
    24.08.2024
    Паразіт з'еў мозг Кенэдзі і вырашыў з'есці і мозг Трампа, бо яны падобныя. JFK і Боббі ў труне пераварочваюцца ад такога сына/пляменніка. Прырода на ім адпачыла. І Трампу ён дакладна не дапаможа.
  • Ладзiк
    24.08.2024
    Годны у́чынак i абсолютная прау́да пра дэмакратау́-бальшавiкоу́.
  • Васіль
    24.08.2024
    Трамп сабраў цудоўную каманду.

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася33

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»3

Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага2

Сузаснавальніца Partyzankі: Мы дапамагалі і мыць рэчы, і знайсці працу, і шукалі кватэры2

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?11

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі3

У Мінску бацька прыйшоў да сына, а той з сябрукамі ўжывае наркотыкі. Мужчына ўсіх здаў7

Роберт дэ Ніра і Леанарда Дзі Капрыа падтрымалі Камалу Харыс7

Больш за 100 аўтобусаў стаяць на польскай мяжы

Сацыял-дэмакраты перамаглі ў другім туры выбараў у Літве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася33

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →