Грамадства3636

Лайфхак не спрацаваў. Беларусы думалі трапіць у Літву правераным і хітрым спосабам, а іх не пусцілі

Пра гэты лайфхак вядома даўно. Каб не стаяць у шматгадзінных чэргах на беларуска-літоўскай мяжы, сядаеш у Мінску ў цягнік да Калінінграда, выходзіш па раскладзе ў Чарнышэўскім (у Вільні выйсці немагчыма) у Калінінградскай вобласці, ідзеш на пераход у Літву. З Кібартая ў Каўнас або Вільню можна з'ехаць на электрычцы або на таксі.

Onliner.by

Чытачка Onliner.by Таццяна распавяла, як прачытала пра гэты лайфхак і падумала: чаму б і не.

— Мы, ды і не толькі мы, даведаліся пра такі спосаб і выбралі менавіта яго. Ён камфортны. Кошт квітка ў купэ цягніка той жа, што і на аўтобус, — 160 рублёў. Толькі ў цягніку не трэба сядзець на месцы, выгоды ў свабодным доступе, не трэба на мяжы выходзіць з усімі клункамі, усе праверкі дакументаў праходзяць проста ў купэ, — кажа яна.

16 жніўня каля 06:00 яна была на мяжы Калінінградскай вобласці і Літвы.

— Мы выйшлі на станцыі, якая размешчаная ўсяго за два кіламетры ад пункта пропуску. З намі выйшлі яшчэ чалавек дваццаць. Прайшлі расіянаў і накіраваліся на літоўскі бок.

Далей так: у каго быў еўрапейскі дазвол на жыхарства, таго прапусцілі без праблем. А ў каго турыстычныя візы, развярнулі назад. Але не проста развярнулі, а пратрымалі без адказу чатыры гадзіны. Казалі: «Правяраем», — адзначыла Таццяна.

У беларускі было падрыхтавана ўсё: квіткі на самалёт у абодва бакі, пацверджанне аплаты гасцініцы ў Еўропе на 7 дзён, аплачаныя квіткі на зваротную дарогу з Вільні ў Мінск. Падобна на тое, нікога гэта не цікавіла.

— Размаўлялі з намі груба. Казалі: «Куды вы сабраліся? Такая сітуацыя, а вы — у Еўропу». Нам казалі, што ў Еўропе не будуць працаваць нашы карты. Нават спрабавалі праверыць — спісалі па 1 еўра. Але ў выніку ўсё роўна не пусцілі. І так паступілі з усімі, хто ехаў па турыстычнай візе, як і мы, — кажа суразмоўца.

З улікам таго, што ёсць сведчанні ўдалага праходжання мяжы тым жа спосабам і без ДНЖ у Еўропе, відаць, рашэнне прымаецца ў кожным канкрэтным выпадку той зменай памежнікаў, якая нясе службу ў пункце пропуску. І там як пашанцуе.

— Нам далі зразумець, што як такой забароны на пропуск у іх няма, усё на меркаванне начальніка службы. Нам паказалі дакумент, па якім, на іх меркаванне, яны могуць не пускаць праз мяжу: калі няма пацвярджальных дакументаў або мы нясем пагрозу і ўсё такое іншае. Вось пад гэтай падставай нас і не пусцілі, — распавядае дзяўчына. — З такім непаважлівым стаўленнем мы сутыкнуліся ўпершыню.

Што рабіць далей? Квіткі на самалёт згарэлі, да літоўскага аэрапорта беларусы не паспелі дабрацца. Спроба пазбегнуць гэтай жа рызыкі на мяжы Беларусі і Літвы правалілася на мяжы Калінінградскай вобласці.

— Тады мы купілі квіткі на аўтобус у Польшчу. І польскія памежнікі нас прапусцілі без пытанняў, ні пра што не спыталі, — адзначае Таццяна.

Ці можна разглядаць паездку ў Калінінградскую вобласць як спосаб пазбегнуць многіх гадзін прастою ў спробе перайсці мяжу праз пераход «Брэст» — «Тарэспаль»? Трэба лічыць часовыя і грашовыя выдаткі. І нават так ніхто і нічога не гарантуе ў гэтай сітуацыі.

Каментары36

  • Патрулька
    22.08.2024
    Усё слушна памежнікі сказалі. Ідзе вайна, а кіўбаснікам падавай лайфхакі, як трапіць на курорты ненавіснай Еўропы.
    Разбярыцеся спачатку ў сваёй хаце, а потым лезьце ацэньваць працу іншых. Ніхто вас паважаць так не будзе ніколі!
  • Беларус
    22.08.2024
    Ганьба, пераправерце сваю канапу, там дакладна недзе павінен быць цвік з налётам інфантылізму.
  • Дык што там
    22.08.2024
    Няўжо ябацькі з неверагоднымі так дасталі літоўцаў? Ці гэта самі літоўцы твораць бязмежжа?

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне гэта толькі ўзмацніла». Вязень ускрываў вены за кратамі — а цяпер радуецца, што прайшоў праз турму1

У польскім Уроцлаве з трывогай чакаюць вялікай паводкі1

У Мазыры знайшлі труп у прыпаркаванай машыне. Ён праляжаў у ёй некалькі дзён

Зяленскі абмеркаваў з Блінкенам і Лэмі пытанне ўдараў па Расіі дальнабойнай зброяй. Вялікабрытанія ўжо згодная?4

Як не трапіць у пастку выхаднога дня

Вывезлі з Беларусі маці былой палітзняволенай Вольгі Класкоўскай5

У Камянецкім раёне стварылі ферму з гадаванцамі, мяса якіх спажываюць у дарагіх рэстаранах

У Дрэздэне абрынуўся мост праз Эльбу. Гэта можа пагражаць паводкай5

У Сербіі скасавалі пастанову аб экстрадыцыі ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →