Усяго патроху1212

На прыёме ў Кадырава Пуцін зноў насіў навушнікі дагары нагамі. Чаму ён так робіць?

Ёсць некалькі імаверных тлумачэнняў.

Уладзімір Пуцін мае даўнюю звычку насіць накладныя навушнікі дагары нагамі. Фоты: тэлеграм-канал Рамзана Кадырава / Міністэрства абароны Расіі / ТАСС

Нядаўняе відэа, апублікаванае Кадыравым, дзе той разам з Уладзімірам Пуціным назірае за стрэльбішчам у Чачні, горача абмяркоўваецца ў інтэрнэце. Рэч у тым, што Пуцін ненатуральным чынам насіў накладныя навушнікі, а менавіта — дагары нагамі. 

Пуціна ў падобным вобразе за ўсю ягоную палітычную кар'еру заўважалі шмат разоў, а афіцыйнае тлумачэнне такой звычкі ніколі не агучвалася. У чым можа быць справа?

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, прычын такога нашэння навушнікаў можа быць некалькі.

Першая версія — насіць навушнікі звычайным чынам для Пуціна проста нязручна. Другая здагадка — Пуцін не хоча выглядаць непрыгожа, бо прыгалоўе навушнікаў пакідае сляды на валасах. 

Але ёсць і трэцяе тлумачэнне.

Як піша буйны англамоўны партал аматараў навушнікаў Headphones Addict, пры звычайным нашэнні накладных навушнікаў іх прыгалоўе, акрамя пакідання касметычнай угнутасці на валасах, можа шкодзіць скуры галавы і нязначна спрыяць аблысенню.

Рызыкі ўзнікнення такіх наступстваў вельмі невялікія, аднак такі эфект распаўсюджваецца як на людзей з пышнымі валасамі, так і на людзей з кароткай стрыжкай.

Асабліва гэта тычыцца тых, хто выкарыстоўвае разнастайныя гелі і медыцынскія рэчывы для падтрымання якаснага выгляду ці здароўя валасоў, бо галава пры нашэнні накладных навушнікаў моцна пацее ў вобласці пад прыгалоўем прылады. І такі пот пры кантакце з гелямі і лекамі можа псаваць скуру.

Таму і існуе рэкамендацыя насіць накладныя навушнікі дагары нагамі для тых, хто баіцца магчымага аблысення і пашкоджання скуры галавы, хоць гэта і псуе якасць успрымання гуку ў прыладзе, адзначае партал Headphones Addict.

Гэтая асцярога таксама можа быць прыкметай мізафобіі — калі чалавек паталагічна баіцца кантактаў з любымі паверхнямі з-за магчымай прысутнасці на іх усялякіх мікробаў, забруджвання і іншых фактараў заражэння.

Улічваючы тое, як Пуцін падчас пандэміі каранавіруса перад сустрэчамі са сваімі падначаленымі актыўна змяшчаў тых на каранцін, вёў сустрэчы з замежнымі палітыкамі за доўгім сталом і аддаваў загады чыноўнікам па відэасувязі, седзячы ў бункеры, то апошняе тлумачэнне ненатуральнага нашэння Пуціным навушнікаў можа быць падобным да праўды.

Каментары12

  • Gen. Delirium
    23.08.2024
    Як наконт версіі, што гэты "я-ў-мамы-шцірліц" проста клоўн
  • 123
    23.08.2024
    Каб плеш не папсаваць
  • Гераічны Імпэратарскі Эпас
    23.08.2024
    Там ненавіджу ўзурпатара, што пішу навуковыя дасьледаваньні, як той надзеў шкарпэтку не на той бок, і чаму гэта яго зьвядзе

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць