Спорт99

Яшчэ адзін спартовец з Беларусі возьме ўдзел у Гульнях у Парыжы — Магамедхабіб Кадзімагамедаў

У Алімпіядзе ў Парыжы возьме ўдзел 17 беларускіх спартоўцаў.

Фота: НАК

Магамедхабіб Кадзімагамедаў (вольная барацьба) атрымаў запрашэнне ад МАК на Алімпійскія гульні ў Парыжы, што стартуюць у наступную пятніцу.

Такім чынам, 17 беларускіх спартоўцаў выступяць у дзесяці відах спорту: у веласпорце (шашы), акадэмічным веславанні, плаванні, стральбе кулявой, скачках на батуце, грэка-рымскай і вольнай, веславанні на байдарках і каноэ, нагадвае Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Такім чынам ад Беларусі на Летнюю Алімпіяду, што пройдзе ў сталіцы Францыі з 26 ліпеня па 11 жніўня, мінімальная з 1996 года, калі наша краіна стала выступаць асобнай камандай, колькасць удзельнікаў.

Так у Токіа-2021 бралі ўдзел 108 беларускіх атлетаў, што заваявалі таксама мінімальную за ўвесь час колькасць медалёў — сем узнагародаў (адно золата, тры сярэбраныя і тры бронзавыя медалі). Золата заваяваў батутыст Іван Літвіновіч.

Каментары9

  • Алек. Ру
    20.07.2024
    Ну проста у́зорны беларус па у́сіх параметрах
  • хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?
    20.07.2024
    Магамедхабіб Кадзімагамедаў
    нават я гэта выгаварыць не магу
  • "адкуль у цябе такія вочы?" - настойліва пытаў нейкі ласіст усё мяне
    20.07.2024
    адкуль-адкуль, - адказала наўпрост я тады (бо закалябаў), - ад куль.

    але отчэства ў маіх нашчадкаў такога пакуль што няма.. як і няма ў мяне такой барады

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць