МНС падвяло вынікі штармавога панядзелка.

Фота: МНС
Пацярпелі восем населеных пунктаў, у тым ліку чатыры ў Гродзенскай вобласці, тры — у Мінскай і адзін — у Магілёўскай.
Пашкоджаныя дахі шасці жылых дамоў і двух аб'ектаў сацкультбыту.
Ратавальнікі выехалі на распілоўку 316 паваленых дрэў. Больш за ўсё такіх дрэваў было ў Гродзенскай вобласці — 137.
Пашкоджаныя 15 аўтамабіляў, у тым ліку чатыры ў Мінску.
Каментары