Улада4343

Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый

У сувязі з захопам міліцыяй Дома польскага ў Івянцы ў панядзелак. Міністр Сікорскі: «З беларускім МЗС будзе весціся мужчынская размова».

Міністэрства замежных справаў Польшчы адклікала ў Варшаву на кансультацыі амбасадара Польшчы ў Беларусі Генрыка Літвіна ў сувязі з заняццем міліцыяй Дома польскага ў Івянцы.

Прэс-сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі заявіў, што адкліканне пасла на кансультацыі –

гэта палітычны сігнал, што польская дыпламатыя негатыўна ацэньвае дзеянні, прадпрыманыя беларускімі ўладамі ў дачыненні да палякаў Беларусі.

Тым часам пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выкліканы ў польскае Міністэрства замежных справаў, дзе віцэ-міністр Анджэй Крэмэр выказаў яму сур'ёзную занепакоенасць дзеяннямі беларускіх праваахоўных органаў.

«Такія рэпрэсіўныя дзеянні для нас непрымальныя», — пераказаў словы віцэ-міністра прэс-сакратар МЗС.

Сітуацыю вакол Дома польскага ў Івянцы пракаментаваў сёння ў перадачы «Пасля 20.00» тэлеканала TVP Info міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Ён сярод іншага заявіў: «Захаванне правоў меншасцяў – гэта важная ўмова збліжэння з Еўрасаюзам. Але выбар тут за Беларуссю.

Ёй ніхто не забароніць, калі яна захоча самаізалявацца».

Паводле Сікорскага, ён рыхтуецца да «мужчынскай размовы з МЗС Беларусі».

Каментары43

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася24

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць