Улада

Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі

Актывістаў апазіцыі, затрыманых падчас акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам вечарам 8 лютага ў Мінску, адпусцілі без складання пратаколаў.

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў.

20 чалавек, якія бралі ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы, былі дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска.

«Там іх паставілі тварам да сцяны, не давалі размаўляць паміж сабой. Тых, каго затрымалі ў першы раз, знялі на фота і відэа, таксама ў іх узялі адпячаткі пальцаў.

Прыкладна праз дзве гадзіны ўсіх адпусцілі без складання пратаколаў», — сказаў Атрошчанкаў.

Ва ўсіх актывістаў на целе маюцца сінякі і драпіны, паведаміў Атрошчанкаў. «Гэта вынік надзвычай жорсткага затрымання іх супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння», — зазначыў ён.

Як раней паведамлялася, вечарам 8 лютага ў Мінску актывісты маладзёжнай апазіцыі паспрабавалі правесці акцыю салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам, якія знаходзяцца пад вартай ужо год.

Прыкладна ў 18.00 яны выстраіліся на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы ў руках партрэты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Амаль адразу да іх падбеглі людзі ў цывільным і ўзялі ў кола. Пры гэтым два міліцыянеры ў форме папярэджвалі прысутных пра незаконнасць іх дзеянняў.

Праз дзве‑тры хвіліны на плошчу прыехалі два аўтобусы з супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, якія затрымалі маладых людзей.

Як і раней, невядомыя ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, закрывалі аб’ектывы фота‑ і відэакамер, спрабавалі адціснуць журналістаў ад месца падзеі. Яны не дазволілі падысці да ўдзельнікаў акцыі прадстаўнікам СМІ з дыктафонамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя12

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: ЗША патрабуюць аддаць Данбас Расіі46

Да Дня роднай мовы «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў4

Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры

Фіца: Славакія прыпыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў будзе перашкаджаць пастаўкам нафты праз «Дружбу»3

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу10

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя12

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць