Грамадства1313

Літва плануе паступова зменшыць колькасць аўтобусных маршрутаў з Беларуссю

Плануецца далейшае скарачэнне аўтобусных рэйсаў паміж Літвой і Беларуссю, заявіла міністр унутраных спраў Агне Білатайце.

Паводле яе слоў, ёсць план па скарачэнні патоку аўтобусаў, за гэта адказвае Мінтранс. 

«Мы ў сваю чаргу закрылі памежныя пункты, што паменшыла патокі, з нашага боку былі зроблены адпаведныя дзеянні, якія паўплывалі на гэты працэс», — заявіла Білатайце ў эфіры Радыё LRT, піша «Спутнік».

Прадстаўнік Міністэрства транспарту Станіславас Лінгіс у сваю чаргу паведаміў, што зараз рэалізуецца прынятае ўрадам Літвы яшчэ ў сакавіку рашэнне аб скарачэнні рэйсаў у Беларусь у два разы.

Ён таксама адзначыў, што пасажырапаток можа павялічыцца ў сувязі з тым, што Літва забараніла праезд легкавых машын з беларускімі нумарамі. Аднак прагназаваць, як складзецца сітуацыя пасля ўступлення ў сілу забароны, у ведамстве пакуль не могуць.

Кіраўнік Віленскай кампаніі пасажырскага транспарту далёкага следавання Арунас Індрашус заявіў, што не чуў пра новыя планы па скарачэнні рэйсаў. Ён нагадаў, што сакавіка гэтага года іх колькасць і так скарацілася напалову.

Індрашус растлумачыў, што на сённяшні дзень новыя дазволы не выдаюцца, а старыя не падаўжаюцца. Перавозкі пакуль яшчэ ажыццяўляюцца тымі дазволамі, якія сапраўдныя, і з заканчэннем іх тэрміну перавозчыкі, не атрымліваючы новыя, сыходзяць.

Як заявіў раней у аўторак дырэктар Упраўлення транспартнай бяспекі Генюс Лукошус, з 58 рэйсаў у Беларусі цяпер засталося 35. Плануецца, што да лютага 2025 года колькасць паступова будзе зніжана да 29.

Каментары13

  • Жвір
    06.08.2024
    Падаецца, што раней тых аўтобусных рэйсаў/маршрутаў было меней, чым ёсьць цяпер, але тады паміж Менскам ды Вільняй бегаў цягнічок... То бок сытуацыя такая, што на машынах з беларускімі нумарамі ў Ліетуву не заедзеш, аўтобусам, у той жа час, скароцяць колькасьць рэйсаў, адпаведна падвысіўшы кошты на квіткі да ўзроўню коштаў на квіткі на самалёт... Ну, зусім ня кепска, паездкі зробяцца больш камфортнымі, без цісканіны й шматчасовых стаянак на мяжы,.. з наведваньнем Турэччыны, затаваркай пахлавой і дэгустацыяй эфес пілсэна.
  • Праўдаруб
    06.08.2024
    Гэта ж якімі трэба быць мярзотнікамі, каб так рабіць?

    А яшчэ гэта чарговы доказ таго, што ад Светкі і ўсіх астаніх няма ніякай карысці.

    Самі сядзяць у Вільні і нават з літоўсімі ўладамі дамовіцца не ў стане. Абсалютныя палітычныя імпатэнты. Варта разагнаць усе гэтыя кабінеты/рады і гд. як сідаравых коз, а гранты, якія яны паядаюць размеркаваць па сем’ях былых і дзейных палітвязняў.
  • Адарвірог
    06.08.2024
    Смешна можа быць толькі ў адным выпадку - вы не ў Беларусі, вяртацца не плануеце, сваякоў тут не засталося.

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне2

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!130

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду6

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў45

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне2

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць