Грамадства33

Карыстальнікі ў Расіі паведамілі, што YouTube не адкрываецца

На сэрвісах па адсочванні збояў downdetector.su і Brand Analytics карыстальнікі з Расіі масава скардзяцца на недаступнасць YouTube. Паведамленні датычацца як сайта, так і мабільнага дадатку сэрвісу, піша РБК.

Усплёск скаргаў абодва сэрвісы фіксуюць пасля 9:00 па мінскім часе.

Праблемы з доступам да сэрвісу ў Расіі назіраюцца з пачатку месяца. У некаторых расейцаў перасталі прайгравацца відэа ў высокай якасці (1080р і вышэй) у большасці папулярных браўзэраў на дэсктопах.

«Растэлекам» тлумачыў сітуацыю праблемамі з абсталяваннем Google, якая з 2022 года, пасля пачатку ваенных дзеянняў на Украіне, не займаецца яго абнаўленнем. У Google адказалі, што «гэта не з'яўляецца вынікам якіх-небудзь тэхнічных праблем або дзеянняў з нашага боку».

У ліпені кіраўнік камітэта Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы Аляксандр Хінштэйн заявіў аб «дэградацыі» якасці працы сэрвісу і назваў гэта вымушаным крокам з-за антырасійскай палітыкі мацярынскай кампаніі Google. Пазней ён патлумачыў падзенне хуткасці загрузкі відэа на YouTube праблемамі з захоўваннем даных у расійскіх дата-цэнтрах. Са слоў Хінштэйна, 80% аб'ёму відэакантэнту YouTube, які глядзяць расейцы, захоўваецца на серверах Google у Расіі.

Дэпутат казаў, што хуткасць загрузкі YouTube на стацыянарных кампутарах можа знізіцца да 40%, а потым — да 70%.

Каментары3

  • )))
    08.08.2024
    Ахахаха)))7
  • Не поняу
    08.08.2024
    А зачэм русским Ютуб? У них жа есть свой канал Спас?
  • как и у нас
    08.08.2024
    В РБ, заставляют операторов мобильной связи, пока в сельской местности, замедлять мобильный интернет, затем и в городе.
    Есть большое желание, у власти, чтобы все сели на белтелеком и его каналы связи, там проще прослушивать, подглядывать и блокировать....
    В поддержке скажут о большой нагрузке и загрузке сетей и больше ничего...

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма8

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць