Свет44

Дональд Туск не будзе балатавацца ў прэзідэнты Польшчы

Па словах прэм'ер-міністра, найбольш імаверным кандыдатам ад «Грамадзянскай кааліцыі» будзе мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Дональд Туск і Рафал Тшаскоўскі. Фота: Enzo Maciej / X.com

16 жніўня прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў, што не будзе балатавацца ў прэзідэнты. Чакаецца, што рашэнне «Грамадзянскай кааліцыі» па гэтым пытанні будзе абвешчана да Каляд. Па словах Дональда Туска, найбольш імаверным кандыдатам будзе мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, паведамляе Польскае радыё.

«Я адчуваю сябе кампетэнтна і камфортна там, дзе я знаходжуся. Не выпадкова Рафал Тшаскоўскі па ўсіх апытаннях здаецца найбольш прымальным для палякаў кандыдатам у прэзідэнты, і гэта найбольш верагодны сцэнар», — адзначыў кіраўнік урада.

Апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць» (Піс) таксама шукае свайго кандыдата. У гэтым кантэксце згадваюцца былы прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, дэпутат Збігнеў Багуцкі і Еўрадэпутат Тобіяш Бахеньскі.

Ад імя «Трэцяга шляху», магчыма, будзе балатавацца спікер Сейма Шыман Халоўня. Кандыдатам ад ультраправай «Канфедэрацыі» З'яўляецца Славамір Ментцэн, а «Левыя» яшчэ не прынялі рашэння па гэтым пытанні.

Каментары4

  • Так
    17.08.2024
    Лагічна, навошта Туску быць прэзідэнтам, калі прэм'ер больш важная пасада.
  • Gerek
    17.08.2024
    У Рафала в Варшаве бардак, а теперь будет по всей Польше.
  • За Свабоду!
    17.08.2024
    Тшаскоўскі лідар сацапытанняў, пасля Дуды ён і будзе прэзідэнтам, што добра. І Дуда добра і Тшаскоўскі, нашы людзі, расійскія і ябацькавыя тролі зразумела супраць.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць