Свет

Новы ўрад Тайланда ўзначаліла дачка аднаго экс-прэм'ера краіны і пляменніца дваіх іншых

Апроч таго, яна другая жанчына ў гісторыі — прэм'ер краіны.

Фота: Sirachai Arunrugstichai / Getty Images

Новым, 31-м па ліку прэм'ер-міністрам Тайланда абраная лідарка партыі «Пхыа Тхаі», 37-гадовая Пхетхангтхан Чынават — дачка вядомага ў краіне палітыка, які ў мінулым ужо займаў гэтую пасаду сам, піша Бі-бі-сі.

Бацька новаспечанага прэм'ера, Таксін Чынават, узначальваў урад Тайланда з 2001 па 2006 гг., яго родная сястра Йінглак (гэта значыць цётка Пхетхангтхан) — з 2011 па 2014 гг.

А ў прамежку паміж імі — восенню 2008-га — у прэм'ерскім фатэлі два з невялікім месяцы правёў Самчай Вангсават — муж іншай сястры Таксіна.

Такім чынам, Пхетхмнгтхан — ужо чацвёртая прадстаўніца на гэтай пасадзе ўплывовага ў краіне палітычнага клана Чынаватаў за апошнія чвэрць стагоддзя і другая жанчына ў гісторыі Тайланда, якая ўзначаліла ўрад.

Галасаванне за новага прэм'ера прайшло ўсяго праз два дні пасля таго, яе папярэднік на гэтай пасадзе, Сетха Тхавісін, быў адхілены ад пасады рашэннем Канстытуцыйнага суда краіны.

І цяперашні, і былы прэм'еры — прадстаўляюць партыю «Пхыа Тхаі» якая на апошніх усеагульных выбарах у мінулым годзе заняла па колькасці атрыманых дэпутацкіх мандатаў другое месца, аднак здолела сфармаваць кіроўную кааліцыю.

Цяпер новаму прэм'еру трэба будзе адшукаць спосаб удыхнуць новае жыццё ў крызісную эканоміку Тайланда, не дапусціўшы пры гэтым у краіне чарговага ваеннага перавароту ці ўмяшання Канстытуцыйнага суда — паколькі менавіта так былі скінутыя чатыры папярэднія кабінеты, сфармаваныя «Пхыа тхаі».

Пры гэтым сама Пхетхангтхан увайшла ў склад партыі толькі ў 2021 годзе, а ўжо ў кастрычніку 2023 года стала яе афіцыйным лідарам.

Прэм'ер распавяла журналістам, што адразу ж пасля абрання ёй патэлефанаваў павіншаваць бацька, які папрасіў «зрабіць [для краіны] усё магчымае».

Скончыўшы элітную школу ў Тайландзе, Пхетхангтхан працягнула вучобу, атрымаўшы дыплом ва ўніверсітэце ў Вялікабрытаніі, а затым працавала ў падсямейнай групе гатэляў Rende, дзе яе муж займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па інвестыцыях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Клімавіцкі каледж на Дні беларускага пісьменства прэзентаваў арыгінальную экспазіцыю: кулямёт Максім, гранатамёты, дубінку АМАПа, форму спецназа7

Ультраправыя ўпершыню пасля падзення Трэцяга рэйху атрымалі вялікую перамогу ў Германіі. Што гэта значыць для Еўропы91

Здаецца, у Крысціны Ціманоўскай новы раман20

Украінскі камандуючы асабіста прыехаў у горад, пра захоп якога заявіў Пуцін5

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы21

У сераду будзе да +31°С

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц8

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць