Грамадства66

У Старых Дарогах памерла 10-гадовая дзяўчынка. Мінздароўя праводзіць праверку

Дзяўчынка паступіла на стацыянарнае лячэнне ў шэсць гадзін вечара 20 жніўня ў здавальняючым стане па накіраванні педыятра. Потым ёй рэзка стала кепска. 

20 жніўня ў Старых Дарогах у бальніцы памерла дзесяцігадовая дзяўчынка. Вядома, што дзіця а 18:05 шпіталізавалі ў здавальняючым стане. Праз тры гадзіны стан дзяўчынкі рэзка пагоршыўся: яна страціла прытомнасць, у яе спынілася сэрца, піша «Мінская праўда».

Рэанімацыйныя мерапрыемствы не мелі поспеху. У 22:50 дзяўчынка памерла.

Цела дзяўчынкі накіравана на судмедэкспертызу, па выніках якой будзе выстаўлены канчатковы дыягназ.

Сітуацыю пракаментавалі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Мінаблвыканкама.

— Гэта шок не толькі для бацькоў, але і для медыцынскіх работнікаў установы аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу.

Цяпер працуе камісія Міністэрства аховы здароўя і галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама па ацэнцы ўсіх этапаў аказання медыцынскай дапамогі. Праца камісіі знаходзіцца на асабістым кантролі начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама. Мы выказваем спачуванні з нагоды смерці дзіцяці, — сказалі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама.

Каментары6

  • Ван
    21.08.2024
    Анафилактический шок или как его, я не медик, это типа реакция на лекарства. Если быстро его не выявить и не поставить капельницу с физ.раствором, то дело швах. Соболезную.
    Даруйце за чужынскую мову.
  • Acab
    21.08.2024
    Дыстрыбутар тавару ці паслугі сам сябе спраўдзіць: робкі ў чакалядзе, врачыхі-рэаніматаркі
  • Acab
    21.08.2024
    Спадару Ване, праз чужынскую мову няма выбачэньня, я пэтыцыю стварыў, каб вас ў Пекла па заканчэньню грамадзянства, то бок жыцьця. Ў суседні чыгун з тымі, хто асыміляцыйную мяккасьць на пісьме не пазначаў

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць