Свет1515

Ізаляцыя ў рэзідэнцыях і гувернёры з Паўднёвай Афрыкі. Як жывуць засакрэчаныя сыны Пуціна і Кабаевай

Сталі вядомы падрабязнасці жыцця самых схаваных дзяцей Расіі.

Пуцін узнагароджвае Кабаеву ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені, 2005 год. Фота: kremlin.ru

Пра жыццё дзяцей прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і былой гімнасткі Аліны Кабаевай расказвае цэнтр «Дасье».

Першы сын Іван у пары нарадзіўся ў 2015 годзе, другі Уладзімір — у 2019-м. Журналісты па этычных меркаваннях не сталі размяшчаць іх здымкі. Паведамляецца, што хлопчыкі жывуць па дакументах прыкрыцця, якія звычайна робяць для разведчыкаў і людзей пад абаронай дзяржавы. Дакладныя даты нараджэння ведаюць толькі блізкія сваякі.

Некаторыя падрабязнасці жыцця двух сыноў Пуціна і Кабаевай «Дасье» на ўмовах ананімнасці расказаў супрацоўнік рэзідэнцыі, у якой яны пражываюць.

Гувернёры

Выданне адшукала таксама абвестку пра пошук выкладчыка англійскай мовы для двух хлопчыкаў 4 і 8 гадоў у сям'ю, якая «пражывае ізалявана» ў рэгіёне Санкт-Пецярбурга. Заробак за 60-гадзінны працоўны тыдзень абяцалі памерам 7700 еўра ў месяц. Пры гэтым перавагу аддавалі кандыдатам з пашпартам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якую расійскія ўлады лічаць «сяброўскай краінай».

Сцвярджаецца, што гэтая абвестка рэгулярна з'яўляецца на сайце агенцтва па падборы персаналу English Nanny.

Аб'ява аб найме настаўніка англійскай мовы для дзяцей Уладзіміра Пуціна. Крыніца: Цэнтр «Дасье» / englishnanny.org

Кандыдат на працу ў сям'і праходзіць сумоўе па відэасувязі з асістэнтам сям'і. Пасля гэтага — медыцынскі агляд і два тыдні каранціну на курорце «Ігора» ў Ленінградскай вобласці ці ў рэзідэнцыях Пуціна на Валдаі ці Сочы.

Педагагічны персанал напрамую не камунікуе з бацькамі дзяцей. Усе распараджэнні ім даюць памочнікі сям'і. Часцей за ўсё гувернёры атрымліваюць пасланні ад стрыечнай сястры Аліны Кабаевай Алесі Федзінай, якая выдае сябе за маці хлопчыкаў. Яна асабіста знаёміцца з гувернёрамі, калі іх прымаюць на работу.

Распарадак дня

Выданне расказвае пра распарадак дня дзяцей. У 8-9 гадзін іх прыводзяць да нянек і гувернёраў. Разам яны снедаюць. Ежу для дзяцей гатуюць асабістыя кухары. У кожнага з хлопчыкаў свой кубак, толькі з яго яны п'юць. Побач з імі заўсёды ахоўнікі са службы аховы прэзідэнта.

Пасля сняданку з імі займаюцца. Кожны занятак па 30-45 хвілін. Затым — гульні. На Валдаі ў распараджэнні хлопчыкаў два поні, трусікі і сенбернар.

Рэзідэнцыя Пуціна на Валдаі. Фота: proekt.media

Апоўдні дзеці абедаюць, затым спяць. Пасля сну — вучэбныя і спартыўныя заняткі. Пасля 8-й вечара дзяцей забіраюць кіроўцы, і яны амаль адразу ідуць спаць.

Як паведамляецца, з хлопчыкамі заўсёды на працягу дня некалькі гувернёраў-настаўнікаў англійскай і нямецкай моваў. Сярод іх, акрамя грамадзян Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі, грамадзяне Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі.

Часам у рэзідэнцыі з'яўляюцца і іншыя дзеці, перадусім гэта дзеці сяброў Кабаевай. Яны, як і ўсе астатнія, вымушаны адбыць двухтыднёвы каранцін.

Выданне адзначае, што хлопчыкаў мог бачыць Лукашэнка, калі ў лютым 2021 года быў у рэзідэнцыі Пуціна ў Сочы. Другая сустрэча магла адбыцца ў ліпені 2023 года, калі ён наведваў Музей ваенна-марской славы ў Кранштаце. У той час там была і Кабаева з дзецьмі.

Для спартыўных заняткаў амаль у кожнай рэзідэнцыі размешчаны спартыўны комплекс з залай для гімнастыкі і басейнам. З дзецьмі займаюцца персанальныя трэнеры па плаванні і спартыўнай гімнастыцы.

Па інфармацыі крыніцы выдання, Уладзімір Пуцін падчас сваіх нячастых сустрэч гуляе ў хакей са старэйшым Іванам. Для гэтага на тэрыторыі рэзідэнцыі на Валдаі пабудавалі хакейную пляцоўку.

Часам на гульню прыходзіць паглядзець і Кабаева. Яна пазбягае прыслугі і сочыць за гульнёй з асобнай ложы, якая хаваецца за непразрыстым шклом. Такім жа чынам бацькі назіраюць і за прадстаўленнямі, якія настаўнікі разам з дзецьмі рыхтуюць да вялікіх святаў.

Паездкі

Як паведамляецца, большую частку года сям'я праводзіць на Валдаі. Там яны сустракаюць Новы год. Звычайна ў лютым-сакавіку ўсе разам адпраўляюцца ў Сочы катацца на лыжах. Летам падарожнічаюць на яхце.

Так, летам 2023 года яны ўсе разам былі на борце 84-мятровай яхты Graceful. Яе суправаджала яхта меншых памераў. Туды кожны ранак адвозілі дзяцей на заняткі. Назад яны вярталіся да 10-й гадзіны вечара. Яхты, каб не звяртаць на сябе ўвагу, знаходзіліся на адлегласці.

Яхта Graceful. Фота: navalny.com

Пасля абыходу Фінскага заліва, падчас якога сям'я наведала музей у Кранштаце, Кабаева з дзецьмі працягнула падарожжа і наведала Валаамскі і Конеўскі манастыры на Ладажскім возеры.

У ліпені 2024 года вандроўка прайшла па падобным маршруце. Менавіта ў гэты час Лукашэнка сустракаўся з Пуціным у Валаамскім манастыры.

У жніўні сям'я звычайна жыве ў Крыме, а ўвосень перабіраецца ў Сочы ў рэзідэнцыю «Бачараў ручай».

Часам для паездак па краіне выкарыстоўваюць спеццягнік. Тады дзяцей суправаджае абмежаваная колькасць персаналу. Таксама для перамяшчэння сям'і і абслуговага персаналу выкарыстоўваюць самалёты і верталёты.

І на Валдаі, і ў паездках дзеці і абслуговы персанал жывуць паблізу ў асобных будынках. Заняткі адбываюцца ў спецыяльна абсталяваных будынках. Нягледзячы на тое, што ўсе аб'екты размешчаны ў крокавай даступнасці, пешшу ніхто не перамяшчаецца. Усе ездзяць на машынах. Больш за тое, на Валдаі частцы супрацоўнікаў забаронена хадзіць па тэрыторыі, таму яны вымушаны выкарыстоўваць транспарт.

Як піша выданне, у паездках распарадак дня дзяцей мала мяняецца. Яны, як звычайна, амаль увесь дзень праводзяць з настаўнікамі, якія з імі займаюцца і забаўляюць іх.

Як сцвярджае крыніца выдання, адзіны чалавек, які можа строга пагаварыць з хлопчыкамі — гэта іх бацька. Кабаева таксама можа праявіць суровасць і нават эмацыйнасць, але толькі пакаранне з боку бацькі яны ўспрымаюць усур'ёз.

Каментары15

  • першы сын мамыколі
    04.09.2024
    "Дакладныя даты нараджэння ведаюць толькі бліжэйшыя сваякі."
    дык можа і коля нарадзіўся зусім не 30-31 ?
  • бабаева - nashaniva.com/350585
    04.09.2024
    за пуціна! за кабаеву!
  • Ипполит
    04.09.2024
    У путина все как у скрепного гэбиста - все засекречено, дочери от первого брака проходят под псевдонимом «эти женщины», а внебрачные сыновья от Кабаевой - «эти маленькие члены семьи». И обратите какие у скрепы кремлевского - все как у монгольского хана - внебрачные дети от татарской наложницы, все в золоте, яхты, миллиарды, дворцы, гувернантки, слуги, арапы, олигархи с ярлыками на правление на гос предприятиях и тд. Наверное вот за эти скрепы одурманенные русские ваньки готовы гнить в черноземе. Кстати, шкловский тоже в какой то степени выстроил свой семейный клан на кремлевско-ордынский манер.

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Час чакання вырас, цана таксама. З-за новых правіл працы таксі некаторыя пасажыры сутыкнуліся з праблемай

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава5

Былога дырэктара шклозавода «Нёман» асудзілі на 12 гадоў за «дзяржздраду»1

У Магілёве адбыліся масавыя затрыманні2

Чыноўнікі прызналі неэтычнай рэкламную акцыю буйной сеткі крам. У чым справа?1

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?29

Ці можна прадаць кватэру, за якую яшчэ не выплачаны крэдыт?

У Брытаніі словам года стала слова «brat»2

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Галоўнае
Усе навіны →