Свет44

У Расіі арыштавалі нямецкага рэжысёра, які рабіў здымкі для свайго новага фільма

У Смаленскай вобласці 24 жніўня затрымалі 66-гадовага рэжысёра і пісьменніка, грамадзяніна Германіі Андрэя Някрасава, які здымаў новы фільм пра Расію. Пра гэта піша Deutsche Welle.

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ФСБ у цывільным, якія сцвярджалі, што мужчына нібыта вёў здымкі каля будынка спецслужбы. Рэжысёра абвінавацілі ў «незаконнай прафесійнай дзейнасці» і арыштавалі на 90 сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў цэнтры часовага ўтрымання замежнікаў.

Па словах Някрасава, ён не ведаў, што побач з месцам здымкі знаходзіцца будынак ФСБ, але суд не прыняў гэта да ўвагі. Мужчына асцерагаецца, што тэрмін яго ўтрымання пад арыштам могуць працягнуць.

«Суддзя вынес непрапарцыйнае рашэнне, якому здзівіліся нават некаторыя прадстаўнікі ўлады. Казалі, што найгоршае ў такіх выпадках — гэта «добраахвотнае выдварэнне», — сказаў Андрэй Някрасаў.

Някрасава маглі прыцягнуць па арт. 18.10 КаАП за незаконнае ажыццяўленне працоўнай дзейнасці ў Расіі. 90 сутак арышту прызначаюць для таго, каб прыставы маглі набыць квіткі на транспарт і правесці выдварэнне з забаронай на ўезд у Расію.

Андрэй Някрасаў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, але яшчэ ў 1970-я гады эміграваў у Германію. Ён здымаў фільмы пра атручванне былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі ў Лондане, смерць Сяргея Магніцкага ў расійскім СІЗА, вайну ў Чачні і расійска-грузінскую вайну.

Ён з'яўляецца грамадзянінам Германіі і не мае іншага грамадзянства. З ім ужо звязаўся прадстаўнік нямецкага пасольства ў Расіі.

Каментары4

  • Кагебист на базаре
    05.09.2024
    Продавать будут
  • бабруйчанін
    05.09.2024
    ))) Быў перакананы знойдзеца " творчая асоба" якая паедзе да рф)) Здымал аб " атручванні " аб Чачні аб Магніцкам і сёння зараз едзе да рф?? Гэта як...астатнія думкі мадэратар палічыць ні " талерантна памяркоўнымі"..
  • Zmicier
    06.09.2024
    бабруйчанін, і зараз зноў за гэтага авантурыста будуць шукаць, якога б людажэра аддаць рф

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі15

Лукашэнка загадаў прапускаць у Беларусь украінскіх грыбнікоў і ягаднікаў. Ва Украіне адрэагавалі8

Зрабіць ЭКА за кошт дзяржавы можна будзе толькі ў адным медцэнтры. А другую бясплатную спробу дадуць не ўсім3

Дзяржпрэса выдаліла тэкст хамскага выступлення пасла Дапкюнаса ў АБСЕ14

Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць