Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем склаў 99,9%, а са снежнем 2023-га — 103,4%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у жніўні 2024 года ў параўнанні з ліпенем 2024 года склаў 100,4%, са снежнем 2023 года — 103,6%.
Харчовыя тавары ў жніўні патаннелі на 0,3% у параўнанні з ліпенем 2024 года і падаражэлі на 3,2% у параўнанні са снежнем 2023-га.
Індэкс спажывецкіх цэн на нехарчовыя тавары вырас на 0,1% у параўнанні з ліпенем 2024 года і на 2,8% у параўнанні са снежнем 2023 года.
Паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем гэтага года падаражэлі на 0,2%, у параўнанні са снежнем 2023 года — на 4,3%.
Каментары