Усяго патроху

Першая палова тыдня ў Беларусі будзе маласнежнай

У пятніцу, 19 лютага, значную частку тэрыторыі Беларусі ахопяць ападкі: снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом.

Міжземнаморскі цыклон, які вызначаў у апошнія дні надвор’е ў Беларусі, сёння прыкметна аслабеў і змясціўся на Маскоўскую вобласць.

Атмасферны ціск расце, надвор’е пачало паляпшацца, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Паводле яе слоў, да сярэдзіны тыдня Беларусь яшчэ будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вільготных паветраных масах марскога паходжання, таму значных ападкаў не чакаецца, але начныя маразы памацнеюць.

Так, у аўторак, 16 лютага, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах краіны магчымы невялікі снег, месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. У начныя гадзіны чакаецца 5‑11 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да мінус 13‑16 градусаў. Днём будзе 3‑10 градусаў марозу.

У ноч на 17 лютага слупок тэрмометра апусціцца да адзнакі мінус 7‑14 градусаў, пры праясненнях — мінус 15‑20 градусаў. У сераду днём тэмпература паветра будзе вагацца ад 2 градусаў марозу па паўднёвым захадзе да мінус 11 градусаў па паўночным усходзе.

З чацвярга, 18 лютага, на тэрыторыю Беларусі паступова пачне распаўсюджвацца больш вільготнае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Ноччу яшчэ будзе марозна: ад мінус 3 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 18 градусаў па паўночным усходзе краіны. Днём прагназуецца нуль — мінус 7 градусаў.

У пятніцу, 19 лютага, значную частку тэрыторыі Беларусі ахопяць ападкі: снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом.
Не выключаны галалёдныя з’явы. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, толькі ноччу па поўначы краіны чакаецца да мінус 8 градусаў.

У выхадныя дні пад уплывам актыўных атмасферных франтоў характар надвор’я будзе няўстойлівым. Пройдуць снег, мокры снег, месцамі дождж, і, як вынік, дарогі стануць слізкімі. У нядзелю, 21 лютага, у асобных раёнах магчыма мяцеліца.

Сіноптыкі абяцаюць у выхадныя ад нуля да 5 градусаў марозу, у суботу днём — ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак7

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак7

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць