Грамадства

У Віцебску за «экстрэмізм» судзілі «чалавека года»

У чацвер у суд Чыгуначнага раёна Віцебска быў выкліканы Дзяніс Якаўлеў — галоўны захавальнік фондаў віцебскага музея Міная Шмырова. Званне «Чалавек года Віцебшчыны» яму было нададзена ў 2022 годзе, піша «Віцебская вясна».

Дзяніс Якаўлеў адпрацаваў у мемарыяльным музеі Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова больш за 16 гадоў. Апрача сваіх непасрэдных працоўных абавязкаў, ён з'яўляецца вядомым у горадзе папулярызатарам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзяніс Якаўлеў складае квэсты для падлеткаў па тагачасных падзеях, праводзіць імпрэзы ў музеі і ў навучальных установах

Віцебскі аблвыканкам уганараваў яго званнем «Чалавек года Віцебшчыны»— 2022 у намінацыі «Сацыяльная сфера».

Паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ яго судзіла суддзя Алена Грабянчук. Вынік суду не вядомы, пакуль імя і прозвішча Дзяніса Якаўлева не знікла з сайта музея.

Каментары

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?1

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове15

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў1

Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА 

БТ збіраецца запусціць яшчэ адзін канал — з прапагандай на англійскай мове5

Гібель беларуса ў бальніцы ў Варшаве расследуюць як давядзенне да суіцыду

​Арнольд Шварцэнэгер стане нямецкім доктарам1

Гарадзенку з хатняй хіміі будуць судзіць паўторна. За «паклёп на Лукашэнку» ёй пагражае да 6 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?1

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →