«І ўчора я падумаў пра гэта. Вось а хто?».
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са студэнтамі ў БДУІР падзяліўся сваімі разважаннямі аб ідэальным будучым прэзідэнце і аб тым, хто мог бы ім быць, піша БелТА.
«Не хачу нікога пакрыўдзіць, не хачу сябе тут прыпадняць. Памятаеце, я казаў, што прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца. Калі ў цябе ад прыроды няма асноўных момантаў, уласцівасцяў і якасцяў прэзідэнта, то ты нават не лезь у гэтую сферу, — сказаў ён. — Я шмат цяпер думаю, натуральна, пераходны перыяд, разумею, што хтосьці прыйдзе пасля мяне, будзе кіраваць краінай. Дрэнна, добра … Гэта Вы потым ацэніце, параўноўваючы. Усё пазнаецца ў параўнанні. І я думаю: вось яны ўсе прэзідэнты ў нас на вачах.
У вас менш, а ў мяне — то яны ўсе на вачах, пачынаючы ад вашага рэктара і заканчваючы прэм'ер-міністрам, кіраўнікамі парламента нашага. Вось яны ўсе на вачах».
«І ўчора я падумаў пра гэта. Вось а хто?» — адзначыў Лукашэнка
Разам з тым ён сказаў, што не можа параіць нейкага канкрэтнага чалавека, калі б яго пра гэта спыталі. «Шчыра, я не ведаю. Але ўсе яны, каго я заўважыў, валодаюць унікальнымі якасцямі. Унікальнымі. Па асобных якасцях яны значна вышэйшыя за мяне. І ўчора я падумаў: вось калі б у адным чалавеку гэтыя якасці злучыць, унікальны б быў чалавек і ідэальны б быў прэзідэнт», — падзяліўся ён.
Галоўнае, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, — гэта вопыт.
Каментары