Грамадства

Стала вядома, па якіх пяці артыкулах пачынаюць судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава. Яму пагражае да 20 гадоў

Суд пачнецца праз два тыдні.

Палітвязень Андрэй Паротнікаў

Андрэю Паротнікаву 46 гадоў. У маладосці служыў у міліцыі. Вядомы як палітычны і вайсковы аналітык, вёў уласны блог Belarus Security Blog. У 2022 годзе Андрэя Паротнікава пазбавілі звання капітана міліцыі запаса.

Пра яго затрыманне «Наша Ніва» паведамляла ў сакавіку 2023 года. Праз паўгода канал АНТ выпусціў фільм, у якім кадэбісты распавялі, у чым абвінавачваюць Паротнікава — у тым, што ён веў свой блог і збіраў аналітыку па Беларусі, а таксама перапісваўся з калегамі-экспертамі.

У выніку яму выставілі наступнае абвінавачванне:

  • «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК),
  • «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357 КК),
  • «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК),
  • «уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 361-1 КК)
  • «перашкода здзяйсненню выбарчых правоў» (ч. 2 арт. 191 КК).

Паротнікаву можа пагражаць да 20 гадоў калоніі.

Працэс пачынаецца 16 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе, пасяджэнні будуць закрытыя. Судзіць эксперта будзе Вячаслаў Тулейка. Ён жа вёў працэсы над Пратасевічам і іншымі фігурантамі справы Нехта, а таксама анархістам Ігарам Аліневічам і яго паплечнікамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы16

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць