Грамадства33

Абвінавачаны ў харасменце выкладчык ЕГУ Сялецкі выйграў суд ва ўніверсітэта

Агульная сума кампенсацыі складзе каля 40 тысяч еўра.

Сяргей Сялецкі. Скрыншот: YuRokit / Youtube-канала

Літоўскі суд стаў на бок звольненага ў канцы мінулага года выкладчыка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сяргея Сялецкага, якога абвінавацілі ў харасменце. Мужчына судзіўся супраць свайго былога працадаўцы і цалкам задаволены рашэннем суда. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла яго адвакатка Эвеліна Трушкінене.

Паводле юрысткі, звальненне Сялецкага было прызнанае неправамерным. Мужчыну таксама прысудзілі кампенсацыю за прастой цягам дзевяці месяцаў, калі ён не мог выконваць свае абавязкі выкладчыка, а таксама маральную шкоду і выдаткі на юрыдычную абарону.

Агульная сума кампенсацыі складзе каля 40 тысяч еўра. Рашэнне было апублікаванае ўчора ў другой палове дня, 2 кастрычніка, на сайце суда.

Таксама ЕГУ абавязалі аднавіць Сялецкага на працоўным месцы пачынаючы з сённяшняга дня, паколькі рашэнне ўжо часткова ўступіла ў сілу — такую магчымасць дае працоўнае права Літвы.

«Ён гэтаму вельмі рады, бо рашэнне суда вельмі дэталёвае, суд яго вельмі добра разгледзеў. Ён звярнуў увагу, што дакументы [аб звальненні] былі падрыхтаваныя няправільна, у тым ліку і на тое, што яны маглі быць падробленыя, і яшчэ на шэраг іншых момантаў. <…> Так, ён вельмі задаволены, бо ён нічога [дрэннага] не рабіў і гэты год для яго быў цяжкім», — адзначыла Трушкінене.

Пры гэтым у ЕГУ ёсць 30 дзён, каб падаць апеляцыю і адмяніць прынятае рашэнне.

«Мы пакуль не абмяркоўвалі [далейшыя планы]. Паглядзім, будзе апеляцыя ці не. Пакуль займаемся толькі гэтай справай. Самае галоўнае, што тут важна сказаць, — акадэмічная супольнасць адміністрацыі і рэктару [ЕГУ] казала, што няправільна ўсё [звальненне Сялецкага] робіцца. І цяпер мы прыйшлі да таго, што акадэмічная супольнасць мела рацыю», — падкрэсліла юрыстка.

Сяргей Сялецкі — беларускі мастак і выкладчык ЕГУ, якога ўніверсітэт у снежні 2023 года звольніў пасля скандалу з абвінавачаннямі ў сексуальных дамаганнях да студэнтак універсітэта.

Пра іх частка дзяўчат расказала медыя публічна, частка — на ўмовах ананімнасці. Паводле вынікаў унутранага разбору ЕГУ звольніў Сялецкага і адлічыў студэнтку Таццяну Барысаву, якая публічна расказала пра харасмент.

Каментары3

  • бабруйчанін
    03.10.2024
    ???..))))Харэ.с.мент..))
    З ссссс...тудэнтак большую частку ці ў дадатак спагнаць...
    Экскортніцы бл.о.хершы вэб акторкі цудоўна нармалева а калі што харэ.с.мент))..яць суу
  • Юрыст
    03.10.2024
    Цікава, а ці адкажуць цяпер за паклепніцкія артыкулы адпаведныя медыі і самі хайпаваўшыя паклёпніцы?
  • .
    03.10.2024
    > «акадэмічная супольнасць мела рацыю»
    А хто дакладна яго падтрымліваў? Сказана так, нібыта ўся супольнасць была на яго баку.

    Таксама з артыкулу вынікае, што справа ў няправільна падрыхтаваных дакументах на звальненне, пра харасмент зараз фактычна нічога не сказана.

    Было б правільна і паслядоўна, каб ахвяры давялі б свае справы да судоў.
    Тады б і ўніверсітэту было б зараз на што абаперціся.

    Хаця сам універсітэт паводзіў сябе непаслядоўна і мутна.

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»15

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

Дураў заявіў, што Telegram супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі ўжо 6 гадоў4

Не квадроберамі адзінымі. Нефармалы 2000-х расказалі, чаму было небяспечна станавіцца эма і як з'яданне корму з сабачай міскі дапамагае інтравертам2

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»15

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →