Культура22

Уладзімір Арлоў ладзіць вялікі літаратурны тур у Скандынавію

Пасля Літвы, Латві, Эстоніі і Фінляндыі ў гэтым годзе ды Нямеччыны і Італіі ў мінулым, вядомы беларускі пісьменнік збіраецца ў літаратурны тур у Скандынавію.

Усё пачнецца аднак ужо сёння, 11 кастрычніка, з Вільні, дзе адбудзецца лекцыя пра феномен жанчын у беларускай гісторыі «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш».

Падчас лекцыі можна будзе даведацца пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, пра правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл і авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову ды пра жаночыя лёсы ў гады сталінізму.

Пасля лекцыі адбудзецца гістарычная віктарына з прызамі, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія пісьменніка.

Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Вільня, šv. Ignoto 5-104)

11 кастрычніка 19.00

З Вільні Уладзімір Арлоў і кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк пераедуць у Скандынавію.

У Стакгольме, Осла і Капенгагене пройдуць унікальныя творчыя вечарыны «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…»

Там удзельнікаў чакае:

— Дыскусія: Ці дапаможа еўрапейская гісторыя Беларусі ўвайсці ў еўрапейскую будучыню?

— Прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны», «Імёны свабоды», «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча», «Ордэн Белай Мышы» і шэрагу іншых.

— Расповяд пра Kamunikat.org — найбуйнейшаю беларускаю інтэрнэт-бібліятэку ў свеце.

— Кніжны кірмаш з кнігамі выдадзенымі Фондам Kamunikat.org і іншымі незалежнымі беларускімі выдавецтвамі.

— Аўтограф-сесія з аўтарамі.

Стакгольм
Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm
13 кастрычніка, 18:00

Осла
15 кастрычніка, 18.00-19.30
Litteraturhuset Oslo, sal Kverneland

Капенгаген
17 кастрычніка, 18.00

Але на гэтым яшчэ не канец!

19 кастрычніка ў рамках Фэстывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк правядуць прэзентацыю кнігі «Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi», якая адметна тым, што выйшла на беларускай лацінцы. Кнігу выдаў фонд Kamunikat.org у партнёрстве з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку. 

У гэты паэтычны зборнік увайшлі ў тым ліку верлібры з кнігі «Parom praź La-Manš», за якую Арлоў атрымаў міжнародную прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды». 

Падрабязная інфармацыя пра дакладны час і месца сустрэчы неўзабаве з'явіцца на сайце арганізатараў Фэстывалю PRADMOVA www.pradmova.eu

На заканчэнне літаратурнага туру 20 кастрычніка сустрэча «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…» пройдзе ў польскім горадзе Познані.

Познань
20 кастрычніка, 14.00
Przystanek Pireus, Głogowska 35, Poznań

Каментары2

  • Таварыш Панамарэнка праграмуе Ўладзіміра Арлова
    11.10.2024
     вось ты, грэшны, выпіць за таварыша Панамарэнку любіш. З прыемнасьцю куляеш за яго келіх чырвоненькага ў Менску і зь яшчэ большым задавальненьнем выцэджваеш пляшку ў тваім родным Полацку. Дзякуй вам, тав.Панамарэнка, за шчасьлівае дзяцінства. Бо, каб ня вы, наша мяжа з Расеяй праходзіла б цяпер за Докшыцамі й Ушачамі, а самі яны разам з Полацкам, Расонамі, Браславам і Глыбокім былі б “искони русскими” гарадамі. І не існавала б у прыродзе цябе, беларускага пісьменьніка Ўладзімера Арлова, а бласкуняўся б па сьвеце народжаны ў Полоцке, РСФСР, Владимир Орлов, камандзір полацкага спэцназу ў Чачэніі, або карумпаваны і шавіністычна настроены дэпутат Дзярждумы, або які-небудзь “новы расеец”, які падае тварам у талерку з чорнай ікрой і шчасьліва мармыча, што жыцьцё атрымалася.

    Асабіста для цябе ўсе цяжкія грахі тав.Панамарэнкі пераважае на шалях гісторыі той факт, што ў 1944 г. ён занатурыўся і, скарыстаўшы аўтарытэт галоўнага партызанскага начальніка, ня даў “прырэзаць” Полацкую вобласьць да Расейскай Фэдэрацыі, хоць адпаведную пастанову папярэдне ўхваліў сам тав.Сталін. Часам ты даеш волю фантазіі й бачыш, як Панцеляймон Кандратавіч апускае ў сваім кабінэце глухія шторы, налівае дзеля сьмеласьці сто грамаў, азіраецца на бакі, а потым падыходзіць да партрэту правадыра, непрыстойна круціць рукой вакол прычыннага месца і сьцішана, але па-бальшавіцку рэзка кажа: “Х… табе, а ня Полацак”.
  • Беларус
    11.10.2024
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны19

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль кіроўца ў Мінску чакаў зялёнага сігналу, яму на машыну ўпаў святлафор1

Беларускі музычны гурт выпусціў футбольныя майкі са сваім лагатыпам ФОТЫ3

Францыя пачала выводзіць свае войскі з Сенегала. Яе ўплывы ў Афрыцы ўсё меншаюць

У Беларусі могуць з'явіцца агульныя нумарныя знакі без прывязкі да рэгіёну3

УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі2

Беларуская доктарка раптоўна даведалася, што «працуе» псіхолагам у медцэнтры ў Расіі2

Каля Ракава пад дрэвам знайшлі пенсіянера

Трансгендарная жанчына з Екацярынбурга загінула на вайне ва Украіне, адправіўшыся туды ўслед за сваім бацькам2

У Беларусь вярнуліся журавы і шпакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны19

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць