Культура22

Выйшла кніга пра звычаі і павер’і беларусаў

У выдавецтве «Беларуская навука» з друку выйшла праца «Святочны час. Народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў» этнолага, кандыдаткі гістарычных навук Таццяны Кухаронак — кніга прысвечаная святочным традыцыям беларусаў, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Праца адметная тым, што не апісвае самі народныя святы, якія даўно і грунтоўна занатаваныя даследчыкамі, а звяртае ўвагу на розныя стадыі і аспекты святкавання, а таксама на вераванні, якія гэтыя справы суправаджаюць.

У кнізе шмат ілюстрацый, у тым ліку архіўных.

«У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, сабраным падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, даецца комплекснае ўяўленне аб каляндарных звычаях беларусаў як найважнейшай сферы і падсістэме жыццядзейнасці нашага народа, калі кожны абрад, магічнае дзеянне, песня або заклічка мелі на мэце паспрыяць будучаму шчодраму ўраджаю, дабрабыту, моцнаму здароўю. Прадстаўлены ў першую чаргу аповеды вясковых жыхароў, запісаныя ў апошнія 10 — 20 гадоў, іх успаміны, уражанні, звязаныя са святамі народнага календара. Аўтарскі тэкст арганічна іх дапаўняе для поўнай характарыстыкі традыцыйных каляндарных святаў, звычаяў, павер’яў і абрадаў беларусаў у рэгіянальнай разнастайнасці», — расказваецца ў анатацыі да выдання.

Кнігу можна купіць у Мінску ў «Акадэмкнізе».

Каментары2

  • Вялікій дзякуй за працу аўтарцы спн. Тацьцяне Кухаронак!
    11.10.2024
    Так, сапраўды, вельмі цікавая кніга!
    Усім раю набыць і прачытаць!
    Асаблівай увагі заслугоўвае раздзел “Квадроберы і квадраберызм як адзін з чыньнікаў анігіляцыі постсавецкага менталітэту”.
  • .
    11.10.2024
    Правільна працуеце, таварыш, у выкананне загадаў ідыёлагаў па тролінгу квадробераў (гееў, феменістак і г.д.) у мэтах абароны традыцыйных каштоўнасцей, скрэп, барацьбы з сатанізмам [1] і за захаванне стабільнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь [2].

    [1] https://nashaniva.com/351076
    [2] https://nashaniva.com/352760

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць