Усяго патроху33

Прайшла эпоха. Культавая сацсетка Ask.fm спыняе працу

Платформа адказаў на ананімныя і публічныя пытанні, якая была дзіка папулярная ў пачатку 2010-х, анансавала канчатковае спыненне працы да канца гэтага года. Вось у чым прычына такога рашэння.

Фота: Ask.fm

Ask.fm закрыецца 1 снежня 2024 года, афіцыйна паведамілі стваральнікі платформы.

Па іх словах, гэта рашэнне абумоўлена значным змяншэннем колькасці карыстальнікаў.

«На жаль, наша платформа больш не адпавядае патрэбам сучасных карыстальнікаў сацыяльных сетак. Пасля захапляльнага шляху працягласцю больш за 10 гадоў мы вымушаныя паведаміць пра яго завяршэнне. Платформа пытанняў і адказаў для ананімных размоў спыняе працу з 1 снежня 2024 года.

Калі мы заснавалі кампанію, мы верылі ў ідэю адкрытай камунікацыі і зносін праз пытанні, адказы і шчырыя размовы. Мы пераадолелі нямала цяжкасцяў, каб гарантаваць, што платформа застаецца цалкам бяспечнай для кожнага карыстальніка. Дзякуй усім тым, хто быў цікаўным, каб задаваць пытанні, і дастаткова смелым, каб адказваць на іх шчыра», — напісалі на сайце платформы яе стваральнікі.

Адміністрацыя сацсеткі адзначыла, што пачынаючы з 24 кастрычніка 2024 года рэгістрацыі новых акаўнтаў больш не будуць даступныя. Адначасова з гэтым паступова будуць выдаляцца ўсе асабістыя даныя з платформы згодна з дзейнымі нормамі і патрабаваннямі.

Нагадаем, што Ask.fm — гэта сацыяльная сетка, створаная амаль 15 гадоў таму ў Латвіі, дзе карыстальнікі могуць задаваць адзін аднаму ананімныя або публічныя пытанні, ствараючы тым самым ланцуг зносін і нават спаборніцтвы паміж карыстальнікамі па дасціпнасці адказаў. Платформа была папулярная ў многіх краінах Еўропы і СНД у пачатку 2010-х гадоў, на ёй можна было сачыць за сябрамі або цікавымі асобамі і даведвацца іх меркаванні на розныя тэмы.

Менавіта магчымасць задаваць пытанні ананімна і прыцягвала больш за ўсё карыстальнікаў у гэтую сацсетку, аднак гэта ж часам стварала на платформе глебу для росквіту кібербулінгу.

Каментары3

  • Туды ім і дарога
    26.10.2024
    Сацсетка была такой культавай, што пра яе існаванне я даведаўся толькі з навіны пра яе смерць.
  • Уладзік з Палесся
    26.10.2024
    Туды ім і дарога, папулярная была сярод школьнікаў 2010-х гадоў
  • Во-во
    26.10.2024
    Туды ім і дарога, Цяпер развялося гэтулькі "крутых", што няма каго на струк паслаць.
    Прэзідэнт Беларусі і той сябе лічыць "крутым", маё выхаванне не дазваляе мне паслаць яго на струк.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс16

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі9

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс16

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць