Улада1414

У Беларусі грамадскі транспарт найтаннейшы сярод суседніх краін

Сярэднестатыстычны беларус можа на сваю зарплату праехаць у мінскім аўтобусе 1491 раз

З 25 лютага праезд у грамадскім транспарце падаражае на 100 рублёў і будзе каштаваць 700 рублёў. Як заўжды, павялічэнне цэн выклікае незадаволенасць у гараджан. Тое, што

папярэдні раз талоны і жэтоны змянілі сваю цану ажно ў жніўні 2007 года,
пасажыры стараюцца не ўзгадваюць. Два з паловай гады — дастатковы тэрмін, каб кошт праезду ўзняўся на 17%. Дарэчы, з жніўня 2007 года заробак беларусаў у рублях павялічыўся на 35%.

Абсалютнай аб’ектыўнасці статыстыку пазбаўляе той факт, што за два з паловай гады паспелі знікнуць як клас ільготныя білеты. Таму

шмат для якіх беларусаў найістотнае падаражанне праезду, ажно ў два разы, адбылося з адменай ільгот — у снежні 2007 года.

«НН» параўнала кошт праезду ў грамадскім транспарце ў Мінску і ў сталіцах суседніх краін.

Як вынікае з табліцы, менш, чым у Беларусі, плацяць толькі кіеўляне. А вось жыхары астатніх гарадоў плацяць у тры-чатыры разы больш. Масква трохі адстае ад трох сталіц краін Еўрасаюза.

Найдаражэйшы праезд — у Рызе.

Варта разумець, што моцна адрозніваюцца і заробкі жыхароў суседніх краін.

Колькі паездак у грамадскім транспарце можа дазволіць сярэдненестатыстычны жыхар краіны?
Паколькі метрапалітэн пабудаваны далёка не ва ўсіх сталіцах, за аснову для параўнання былі ўзятыя сярэдні заробак у краіне ў канцы 2009 года і кошт адзінкавага праезду на аўтобусе.

1. Беларусь — 1491 паездка

2. Польшча — 1256 паездак

3. Украіна — 1212 паездак

4. Літва — 1100 паездак

5. Расія — 996 паездак

6. Латвія — 942 паездкі

Як бачна,

беларус можа праехацца ў аўтобусе 1491 раз.
Мы адарваліся ад паляка і ўкраінца больш, чым 200 паездак. Статыстыка па колькасці паездак атрымалася б яшчэ больш унушальнай. Праўда, варта падкрэсліць яшчэ раз, што школьнікі і студэнты ў суседніх краінах карыстаюцца льготамі на праезд, а вось беларуская моладзь знаходзіцца ў тых жа ўмовах, што і дарослыя.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»7

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі3

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць