У выдавецтве Рамана Цымберава пабачыў свет «Эпас пра Гільгамеша» ў перакладзе філолага і паліглота Лявона Баршчэўскага, піша Bellit.info.

Пераклад гэтага выдання выкананы збольшага паводле акадскай «ніневійскай версіі», найбольш імаверным аўтарам якой быў заклінальнік Сін-леке-ўніні з Вавілона, які жыў каля ХІІ стагоддзя да н. э.
«Эпас пра Гільгамеша», які ў розных моўных і сюжэтных версіях складаўся ў першай палове ІІІ — другой палове ІІ тысячагоддзя да н. э., — магчыма, самы старажытны эпічны твор сусветнай літаратуры і адначасова самы вядомы тэкст культуры Старажытнай Месапатаміі. Гэта толькі малая частка вялікай колькасці вавілонскіх эпасаў, але яна найбольш знакавая, бо мае сваю арыгінальную «пасіянарную філасофію»: спалучэнне самааналізу, моцнай жарсці і неверагоднага пачуцця авантурызму і няўрымслівасці.
На кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве будзе насычаная беларуская праграма
Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу — Юрыю Зісеру
Літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымаў Валянцін Акудовіч
«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары