Нерухомасць55

Інтэр'ер гэтай сталічнай кватэры адзначаны міжнароднай прэміяй дызайну. Вось за колькі яе прадаюць

Жыллё, пра якое пойдзе гаворка, знаходзіцца ў адным са шматпавярховікаў ЖК «Алімпік парк». Інтэр'ер гэтай кватэры стаў фіналістам міжнароднай прэміі дызайну 2024 Kukha Design Award.

Сучасная «двухпакаёўка», якая калісьці была кватэрай свабоднай планіроўкі, размясцілася на камфортным чацвёртым паверсе ў малапавярховым доме 2020 года, піша «Анлайнер». Агульная плошча жылля — 121 «квадрат», пад жылыя задзейнічалі 110 метраў. Столі тут па 3 метры. Аконныя і дзвярныя праёмы па праекце павялічаны, сцены і падлога ізаляваны ад шуму.

У аб'яве пішацца, што дызайнер праекта ставіў перад сабой мэту захаваць максімум прасторы і паветра ў памяшканнях, а таксама прадугледзець вялікую колькасць месцаў захоўвання без выкарыстання гардэробных.

У калідоры размясцілі люстраную шафу, якая не толькі візуальна пашырае прастору, але і змяшчае пральную і сушыльную машыны. Падлогі ў кватэры вінілавыя, з касой кладкай.

Гасціную аб'ядналі з кухняй. Вокны тут невялікія, але іх дапаўняе арыгінальны круг-сонца на столі, які, па задумцы дызайнера, служыць імітацыяй другога святла.

Тут жа прысутнічае эфектнае светлавое пано, яркасць якога можна рэгуляваць.

Такое ж пераменнае святло прадумана ў зоне душавой. Кухня глядзіцца эфектна за кошт выспы і шафы-вітрыны, у якой схавалі выцяжку.

У спальні ўзвялі сцяну-падгалоўе. Яна выконвае дзве функцыі: зануе прастору і хавае ад вачэй ложак з пад'ёмным механізмам і масажам, які падладжваецца пад эрганоміку цела. Спальнае месца разгарнулі да акна з відам на возера і запаведнік з заходамі сонца. Апорную калону ў пакоі аформілі люстэркам.

Санвузлоў у кватэры два: адзін аформлены керамагранітам, другі — каменем і дрэвам.

Асноўная частка мэблі ў кватэры ўбудаваная і выканана пад заказ. Сцены аформлены мастацкім роспісам і дэкаратыўнай тынкоўкай з тэкстурай софт-тач. У мэблі выкарыстаны фарбаваная МДФ з фрэзероўкі, шпон, шкло і люстэркі.

Уладальнікі кватэры гатовыя расстацца з ёй за $499 тысяч.

Тэрыторыя «Алімпік парк» закрытая шлагбаумам. Унутраны двор без машын і знаходзіцца пад кругласутачным відэаназіраннем. На першым узроўні дома размешчаны паркінг, дзе можна набыць ва ўласнасць машына-месца.

Каментары5

  • Ё
    29.11.2024
    Міжнародная прэмія пасля гуглення аказваецца беларускай прэміяй. Сам дызайн выглядае даволі састарэлым, пяцігадовай даўніны. Але беленька, часценька. Хатняй утульнасці мінімум. За гэты мінімум я бы паў ляма баксаў не аддаваў. Увогуле, дзіву даешся як сучасная архітэктура і дызайн паспявае хутка старэць. 10 гадоў для іх вечнасць, праз 10 гадоў былыя мілоснікі пачынаюць вараціць носам і казаць "фу, не актуальна".
  • 1
    29.11.2024
    Выглядае здорава, але вышэйшыя столі і больш месца куды прыемней за ўсе гэтыя навароты. Гэта проста маленькая кватэра у панэльцы, за паўмільёны даляраў можна атрымаць куды лепшае жытло.
  • Цяплей трэба
    29.11.2024
    Судзячы па халоднасьці таноў гэта хутчэй офіс, а не кватэра.

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»28

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР паведаміла пра падрыў расійскага вайскоўца, датычнага да ракетных удараў па Украіне1

У Магілёве адкрылі падземны пераход, які больш нагадвае міні-музей Пушкіна11

У Гомелі аўтамабіль пратараніў будынак

У твітары абмяркоўваюць, як саскуфіўся Коля Лукашэнка41

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй5

«Алкаголь будуць піць нешматлікія дэгенераты, дый тое ўпотай». Што пісалі пра 2025 год сто гадоў таму?7

У Рэчыцкім філіяле «Беларуснафты» новая хваля рэпрэсій2

Памерла самая пажылая жыхарка Зямлі — 116-гадовая японка Таміка Ітаока

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»28

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Галоўнае
Усе навіны →