Свет22

Расійская авіяцыя нанесла ўдары па Алепа — упершыню з 2016 года

Узброены канфлікт у Сірыі ў апошнія дні зноў узмацняецца.

Сірыйскія паўстанцы ў Алепа. Фота: Ghaith Alsayed / AP

Расейскія вайсковыя самалёты ў ноч на 30 лістапада ўпершыню з 2016 года нанеслі ўдары па частках горада Алепа, заявілі ў сірыйскім назіральным цэнтры правоў чалавека, піша Bild.

Сірыйскае крыло тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіда» — групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам» — і саюзныя ёй фармаванні ўзялі пад кантроль «большую частку горада, урадавыя цэнтры і турмы».

Узброены канфлікт у Сірыі ў апошнія дні зноў узмацняецца. Сірыйскія паўстанцы на гэтым тыдні пачалі маштабны наступ на Алепа. Па дадзеных як урадавых войскаў, так і паўстанцаў, гэты наступ стаў першым буйным поспехам апазіцыі па вяртанні тэрыторый з 2020 года.

Алепа, які быў эпіцэнтрам баёў у сірыйскай грамадзянскай вайне з 2011 па 2016 гады, з канца 2016 года знаходзіцца пад кантролем войскаў прэзідэнта Башара Асада.

Расія адыгрывае значную ролю ў сірыйскім канфлікце як адзін з ключавых саюзнікаў урада Башара Асада, аказваючы ваенную падтрымку сірыйскай арміі, уключаючы авіяўдары, пастаўкі зброі і ваенных спецыялістаў.

Каментары2

  • Андрусь
    30.11.2024
    То бок, "групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам»" - гэта "сірыйскае крыло тэрарыстычнай сеткі", а расійская авіяцыя, якая нанесла ўдары па горадзе Алепа (і рэгулярна наносіць удары па ўсіх гарадах Украіны) - гэта не тэрарыстычная арганізацыя, а ўсяго толькі "адзін з ключавых саюзнікаў урада Башара Асада"?
  • Язэп
    30.11.2024
    Вынік - трэба вынішчаць авіабазы расейскіх оркаў у Хмеймимы і марскую базу ў Латакіі.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць