Грамадства

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Уладзіміра Шакуцёва, вядомага ў рэгіёне гарманіста, неаднаразовага пераможцу творчых конкурсаў, затрымалі 3 снежня. Назаўтра Гарадоцкі раённы суд абвінаваціў 48-гадовага мужчыну ў «распаўсюдзе экстрэмізму» праз сацыяльныя сеткі і асудзіў да 10 сутак арышту, піша «Віцебская вясна». 

Уладзімір Шакуцёў — супрацоўнік Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна. Ён удзельнік народнага ансамбля гарманістаў «Гарадоцкі Парнас», выканаўца беларускіх песень і стваральнік народнага калектыву «Азерыца», які папулярызуе мясцовыя музычныя традыцыі.

У 2021 годзе Шакуцёў стаў пераможцам у намінацыі «Індывідуальныя выканаўцы» на музычным конкурсе «Бараньскія музыкі», у 2018 годзе на міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» атрымаў другую прэмію таксама як індывідуальны выканаўца.

Калектыў «Азерыца» быў таксама ўзнагароджаны прэміяй «за папулярызацыю народнага мастацтва, захаванне і развіццё музычных традыцый».

У 2016 годзе Уладзіміра Шакуцёва ўганаравалі прэміяй Віцебскага аблвыканкама «за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва». Сёлета ён быў адзначаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць