Свет44

Сяргей Лаўроў упершыню пасля пачатку вайны прыехаў у Еўрасаюз. Сустрэлі яго не гасцінна

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў упершыню прыехаў у краіну Еўрасаюза пасля лютага 2022 года. Ён бярэ ўдзел у штогадовым пасяджэнні міністраў замежных спраў АБСЕ, якое праходзіць на Мальце 5-6 снежня. Але, вядома, паездка гэтая больш дэманстратыўная — і супраць яго там робяць дэмаршы, і ён робіць дэмаршы.

Сяргей Лаўроў на Мальце. Фота: Alberto Pizzoli/Pool Photo via AP

Украінскі міністр замежных спраў Андрэй Сыбіга сказаў падчас сустрэчы, што ягоная краіна працягвае змагацца за сваё права на існаванне, і справядлівасць пераможа.

«Расія сама па сабе з'яўляецца самай вялікай праблемай для бяспекі ўсяго свету. Калі яны кажуць, што хочуць міру, яны хлусяць. Глядзіце на іх дзеянні, а не на словы», — заявіў украінскі міністр.

Пры гэтым Сыбіга публічна назваў Лаўрова ваенным злачынцам, паведамляе Reuters.

У тым жа самым тоне выказаўся і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі:

«Маё пасланне расійскай дэлегацыі палягае ў тым, што мы не вядземся на вашу хлусню. Мы ведаем, што вы робіце. Вы спрабуеце аднавіць Расійскую Імперыю, і мы вам гэтага не дазволім».

Калі павінен быў пачацца выступ Лаўрова, Сыбіга, Сікорскі і шэраг іншых удзельнікаў пасяджэння ў знак пратэсту пакінулі залу. Сярод тых, хто выйшаў, быў і міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, а вось

прэс-сакратар чэшскага МЗС Даніэль Драке застаўся, але выказаў сваё стаўленне больш крэатыўным чынам. Падчас выступу Лаўрова Драке дэманстратыўна чытаў кнігу пра тое, як будзе выглядаць будучы суд для Пуціна.

Даніэль Драке чытае кнігу пра Пуціна

Сам жа Сяргей Лаўроў дэманстратыўна адсутнічаў, калі выступаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, таму не пачуў вострых слоў, якія той сказаў на ягоны адрас. Паводле слоў Блінкена:

«Наш расійскі калега вельмі ўмелы ў тым, каб утапіць слухачоў у цунамі дэзынфармацыі. […] Але давайце не будзем падманваць сябе і не дазволім ні яму, ні каму-небудзь яшчэ падмануць нас. Гаворка не ідзе і ніколі не ішла пра бяспеку Расіі. Гаворка ідзе пра імперскі праект Пуціна для сцірання Украіны з карты свету».

На мерапрыемства разам з Сяргеем Лаўровым хацела прыляцець таксама сумнавядомая прэс-сакратарка расійскага МЗС Марыя Захарава, але ёй у апошні момант як падсанкцыйнай асобе анулявалі ўжо дадзеную візу.

Каментары4

  • Олеандров
    05.12.2024
    Скрутить и в Гаагу надо было этого выродка!
  • Беларус
    05.12.2024
    Зачем эту кремлевскую лошадь вообще пустили из российского стойла в ЕС?
  • Таварыства аховы жывёл
    06.12.2024
    Што нават аўсу не насыпалі? Гэта здзек над жывелінай, ён можа нам скаргу падаць.

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць