Грамадства

Святлана Бароўская: Піва на балконах піць можна

Алег Пякарскі даў жорсткую ацэнку са станам ужывання алкаголю грамадзянамі краіны.

Першага намесніка міністра ўнутраных справаў Алега Пякарскага папрасілі пракаментаваць змены ў Адміністрацыйны кодэкс, якія забараняюць ужываць алкагольныя напоі ў грамадскіх месцах.

Найперш чыноўнік нагадаў, што кожны год ад атручвання алкаголем памірае 2 500 чалавек. А 40% усіх злачынстваў здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап’янення. «За мяжой, у Еўропе, мы не бачым, каб моладзь збіралася ў нейкім грамадскім месцы для распіцця алкаголю», — зазначыў А.Пякарскі.

Міліцыянер выказаў засмучэнне, што своечасова не была дадзеная каманда Міністэрству гандлю для адкрыцця адпаведных установаў, дзе б прадаваліся на разліў спіртныя напоі.
Не паспелі ў час зарыентавацца ў сітуацыі. Калі будзе дастаткова падобных установаў, то праблема з ужываннем піва ў грамадскіх месцах адпадзе сама сабой», — зазначыў намеснік міністра.

Алег Пякарскі даў жорсткую ацэнку са станам ужывання алкаголю грамадзянамі краіны. «Патрэбны час, каб грамадства ўсвядоміла, што гэта супрацьзаконна.

Калі ўжыванне алкаголю будзе працягвацца ў такой самай колькасці, то цяжка сказаць, што з намі будзе праз 15‑20 гадоў. Ці не будзе нашае грамадства дэфармаваным?», — запытваўся міліцыянт.

Прэс‑сакратар МУС Святлана Бароўская адзначыла, што ў шэрагу СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што піва нельга піць нават на балконе. Бароўская паспяшалася супакоіць, што на сваім балконе можна. Нельга на балконе пад’езда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць