Улада

Rammstein прывёз у Менск 20 фураў з абсталяваннем

Усе 11 тысяч білетаў спродаліся, іх цэны складалі ад 80 да 300 тыс. рублёў.

Відовішчны канцэрт скандальнае групы адбудзецца ў Менску 7 сакавіка.

Канцэрт вядомага нямецкага гурту Rammstein адбудзецца сёння ў спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».

Паводле інфармацыі арганізатара канцэрта, установы «Палац Рэспублікі», усе 11 тысяч білетаў спродаліся, іх цэны склалі ад 80 да 300 тыс. рублёў.

Музыканты прыбылі ў Беларусь 6 сакавіка. Гурт гастралюе з 20 грузавікамі абсталявання і шасцю аўтобусамі для персаналу. У Мінск прыбылі прыкладна 140 чалавек — музыканты, менеджэры, тэхнічны і абслугоўваючы персанал гурту. Яшчэ прыблізна 200 чалавек для падрыхтоўкі канцэрта наняты ў Менску. Такім чынам, тэхнічны і абслугоўваючы персанал канцэрта складае амаль 350 чалавек.

Бытавы райдэр гурту, паводле слоў арганізатараў, мае адну асаблівасць — музыканты самі арганізуюць сваё харчаванне. Персанал гурту закупляе прадукты і гатуе ежу. Для гэтых мэт у «Менск-Арэне» арандаваны рэстаран. Што тычыцца пражывання, то музыканты самі выбралі сталічны гатэль. Які менавіта — не раскрываецца ў мэтах бяспекі.

Сустракацца з прэсай Rammstein не плануе. Паводле патрабавання менеджменту гурту, падчас канцэрта забаронена несанкцыянаванае фота- и відэаздыманне.

Прыезд Rammstein у Беларусь стаў прычынай дыскусій. Грамадская рада па маральнасці на чале з пісьменнікам Мікалаем Чаргінцом звінаваціла калектыў у прапагандзе гвалту, парнаграфіі, жорсткасці і нацызму.

Урэшце міністр культуры Павел Латушка паведаміў, што «арганізатары канцэрта далі абавязацельствы Міністэрству культуры, што канцэрт адбудзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі».

Rammstein выступіць у Менску ўпершыню ў межах сусветнага тура гурту, прысвечанага выхаду новага альбома Liebe ist fur alle da («Каханне існуе для ўсіх») пасля чатырохгадовага перапынку. На канцэрце будуць прэзентаваны кампазіцыі з новага альбома і вядомыя хіты.

Сусветны тур пачаўся восенню. У канцы студзеня, пасля калядных канікулаў, Rammstein аднавіў гастролі. У канцы лютага прайшлі аншлагавыя канцэрты ў Таліне, Санкт-Пецярбургу, двойчы — у Маскве. 4 сакавіка нямецкі калектыў выступіў у Рызе, 5-га — у Вільні. 9 сакавіка, пасля выступлення ў Менску, запланаваны канцэрт у Кіеве.

Гурт Rammstein быў створаны ў Берліне ў 1994 годзе. Назва перакладаецца як «Таранны камень». Усе члены гурту — з былой ГДР, у прыватнасці з Усходняга Берліна і Шверына. Іх музычны стыль спалучае ў сабе элементы індастрыял-металу і традыцыі нямецкай цяжкай музыкі.

Амаль усе песні калектыў выконвае на нямецкай мове. Каманда таксама праславілася сцэнічнымі шоу і эпатажнымі тэкстамі. Шоу Rammstein — адно з самых высокатэхналагічных у свеце, а тэхнічны персанал нямецкага калектыву ўваходзіць у лік самых прафесійных і дарагіх у міжнароднай канцэртнай індустрыі.

Цікава таксама, што з мінулых гастроляў у Расіі барабаншчык гурту Крыстоф Шнайдэр вярнуўся з жонкай — яго абранніцай стала расейская перакладчыца Рэгіна Гізатуліна. Яны ажаніліся ў 2005 годзе ў Патсдаме.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску моцны смог9

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў15

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах46

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць