Усяго патроху11

Чарніцы апынуліся пад пагрозай знікнення па ўсім свеце

Да трывожных высноў прыйшлі амерыканскія даследчыкі.

Ягады чарніц. Фота: Kora27 / Wikimedia Commons

Пра гэта піша «Зялёны партал».

Пра пагрозу знікнення чарніц папярэджваюць навукоўцы з Універсітэта штата Паўночная Караліна.

Прычына ў распаўсюджанні мучністай расы — грыбковага захворвання, якое пагражае сусветнай чарнічнай індустрыі.

Грыбок Erysiphe vaccinii, які выклікае захворванне, за апошнія 12 гадоў выйшаў за межы Паўночнай Амерыкі і распаўсюдзіўся на некалькі кантынентаў, адзначаюць даследчыкі.

Па іх даных, інфекцыя паражае расліны, пакрываючы іх белым налётам, што перашкаджае фотасінтэзу і змяншае пажыўныя рэчывы. Гэта прыводзіць да значнага зніжэння ўраджайнасці і патрабуе выкарыстання дарагіх фунгіцыдаў.

Асноўнай прычынай распаўсюджвання мучністай расы навукоўцы называюць чалавечую дзейнасць: транспартаванне заражаных саджанцаў чарніцы на вялікія адлегласці спрыяе пранікненню грыбка ў новыя рэгіёны.

Даследаванне таксама паказала, што грыбок за межамі Паўночнай Амерыкі размнажаецца пераважна бясполым шляхам. Гэта робіць яго больш устойлівым да знешніх уздзеянняў і ўскладняе барацьбу з захворваннем.

Навукоўцы папярэджваюць: калі не прыняць тэрміновыя меры, сусветныя вытворцы чарніц могуць панесці значныя эканамічныя страты. Яны заклікаюць фермераў, даследчыкаў і ўрады аб’яднаць намаганні ў барацьбе з мучністай расой.

Каментары1

  • ruso turisto
    12.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць26

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць26

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць