Свет22

У Расіі знялі з продажу кнігу пра Варшаўскае гета пасля даносаў Z-актывістаў

Z-актывістаў абурыла згадка ў кнізе, што ў 1945 годзе вайскоўцы Чырвонай Арміі гвалтавалі жанчын у Кракаве. Яны назвалі гэта «заведама ілжывымі звесткамі».

Кніга Цілар Мацэа «Дзеці Ірэны» прысвечана Ірэне Сэндлеравай, польскай актывістцы руху супраціву, якая выратавала з Варшаўскага гета 2500 яўрэйскіх дзяцей.

У Z-каналах абурыліся цытатай з кнігі, у якой згадваюцца згвалтаванні жыхарак Кракава савецкімі салдатамі.

«Пазней мясцовыя распавялі ёй, што ў 1945 годзе, у самым канцы вайны, Чырвоная Армія праследавала адступаючых немцаў. Аднак Польшчы прыход савецкіх войскаў асаблівай радасці не прынёс. Толькі нешматлікія жанчыны ў Кракаве — ад школьніц да самых старажытных babcia — пазбеглі згвалтавання», — гаворыцца ў кнізе. 

Прадстаўнікі выдавецтва «Эксмо» знялі кнігу з продажу і адправілі на «дадатковую экспертызу». У дачыненні да супрацоўнікаў выдавецтва, якія дапусцілі кнігу да друку, вядзецца «ўнутранае дысцыплінарнае разбіральніцтва», паведамляецца ў прэс-рэлізе. 

Каментары2

  • Шляхцич Завальня
    12.01.2025
    Правда глаза колет
  • Галя з Камароўкі
    12.01.2025
    Чаму толькі ў Кракове? Я ўжо ў тым ўзросце, калі застала сведак другой сусветнай вайны яшчэ не ў маразме ці са склерозам. І я магу далучыць сябе да нашчадкаў сведак тых катаванняў, згвалтаванняў, ды, наўпрост, рабаванняў мірнага насельніцтва Беларусі партызанамі альбо рознымі энкавэдэшнікамі, якія з'явіліся, калі фронт праходзіў. За вайскоўцаў не скажу, бо не чула, але, мяркую, ім не да таго было.
    Не разумею, чаму героізіруюць савецкіх вайскоўцаў. Мой дзед загінуў у той вайне, але я не ведаю, ці быў ен добрым чалавекам, як гэтага не ведаў і ягоны сын, якога ен не паспеў убачыць. І тыя, хто выступіў супраць лукашызма, не ўсе добрыя людзі. Мы розныя, не трэба нас пад адзіны грэбень. І здрадніцтвы здараюцца, і махлярствы, і тыя самыя здзекі. Але ў тых мангола-татара-улусаў з усходу есць толькі "победобесіе", "деды воеывалі" і "можем повторіть". Напаўтараліся ўжо ва Украіне, пакінулі нашчадкам карму...

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ42

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва5

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ4

Беднасць сапраўды забівае хутчэй. Сацыяльная няроўнасць і дыскрымінацыя прымушаюць наша цела старэць на ўзроўні ДНК1

«Калі Расія пераможа. Адзін са сцэнароў». Пра што гэты бестсэлер?19

Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы5

У Харкаве пасля ўдару расійскага беспілотніка гарыць Мастацкі музей. Карціны ратуюць ад агню і вады2

Што ўмее новы Lego? Пагулялі ў яго, каб зразумець, ці зможа ён замяніць дзецям смартфоны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ42

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць