Грамадства11

«Разбіраюць менш чым за гадзіну». Беларусы пачалі паляванне на пуцёўкі ў летнікі

У рэдакцыю Onliner.by звярнулася Таццяна: ужо другі год яна сутыкаецца з вялікімі цяжкасцямі пры куплі пуцёўкі ў абраны для дзіцяці лагер.

Фота: Onliner.by

Чытачку зацікавілі два лагеры: «Хваля» і «Гарызонт» — праекты SK «Прасторы сацыяльных інвестыцый». Так, лагер «Гарызонт» лічыцца самым вялікім у Беларусі, за адну змену яго наведваюць 1500 дзяцей. Нават улічваючы той факт, што на лета прадугледжана 7,5 тысячы месцаў, паспець набыць пуцёўку трэба літаральна за некалькі хвілін.

— Я загадзя даведалася, у які дзень пачнецца старт продажу пуцёвак. Летась гэта таксама было ў студзені. Прадаваць іх пачалі а 9 раніцы, у 9:30—9:45 нічога ўжо не было — і я не паспела. Таму ў гэты раз я спецыяльна паставіла будзільнік, каб роўна ў 9 пачаць браніраваць пуцёўку. На гэта ў мяне сышло каля 40 хвілін, сайт пастаянна вісеў. Але раза з 25-га ў мяне атрымалася! Праўда, зусім не на тую змену, якую я выбрала: адбыўся нейкі збой.

Тым не менш, Таццяна не была гатовая здавацца. Дазваніцца або атрымаць адказ у месенджарах не ўдавалася. І разам з калегам, які таксама быў рашуча настроены ўсё ж такі адправіць дзіця ў лагер у гэтым годзе, яна паехала ў офіс аддзела продажу.

— Там нам нарэшце дапамаглі. Мы здолелі набыць пуцёўкі на патрэбныя змены. На той момант, калі мы прыехалі, сабралася ўжо даволі шмат людзей, чалавек 15. Хтосьці нават абурана крычаў. Думаю, у наступным годзе не марнаваць час на анлайн-пакупку, а адразу ехаць у офіс.

Па словах Таццяны, каб аформіць пуцёўку, трэба запоўніць нешта падобнае да Google-формы, а таксама адразу ўнесці перадаплату ў 400 рублёў. На сайце ёсць папярэджанне: «Заяўкі, пададзеныя раней за пазначаныя дату і час, лічацца несапраўднымі і разглядацца не будуць!» Старт продажу быў прызначаны дакладна на 9:00 22 студзеня.

Вось што яшчэ распавялі чытачы па гэтай тэме:

«Дакладна такая ж сітуацыя з «Гарызонтам»! Няма пуцёвак. Сайт упаў адразу, у 9:00. Гадзіну спрабаваў прабіцца — безвынікова. Двойчы выходзіў на аплату, але яна не праходзіла, а без аплаты не працуе бронь».

«Пуцёўкі ў дзіцячы лагер «Зубраня»: пачатак браніравання пачынаўся 03.01.2025 шляхам адпраўлення заявы па электроннай пошце. Больш раннія заявы там не разглядаюцца. Я адправіў тры заявы адным лістом на трох дзяцей у 00:0 03.01.2025 (на 3-ю і 4-ю змены). Праз некалькі дзён прыйшоў адказ, што месцаў свабодных няма. Не паспелі… У размове з супрацоўнікам «Зубраня» даведаўся, што 400 заяў прыйшло — і гэта ў першую хвіліну!!!»

«Мы ўжо трэці год адпраўляем дваіх дзяцей у лагер «Гарызонт». Так, у папярэднія гады мы накіроўвалі заяўкі праз арганізацыю мужа ў прызначаны дзень роўна ў 9:00, але потым яшчэ дадаткова тэлефанавалі і ўдакладнялі, ці бачаць наша пісьмо. Той яшчэ быў квэст дазваніцца ў офіс!

У гэтым годзе я роўна ў 9:00 пачала спрабаваць падаць заяўку анлайн, і сайт сапраўды пастаянна вісеў. У выніку да 10:15 я падала заяўкі на выбраную 4-ю змену, але не адразу на дваіх дзяцей, а на кожнага асобна. Пры спробе падачы заяўкі на дваіх дзяцей я пастаянна атрымлівала памылку.

Каля 11-й я заходзіла на сайт, ён ужо так не вісеў, пуцёўку на нашу 4-ю змену яшчэ можна было выбраць. Але ў цэлым мне так больш спадабалася, таму што ў мінулым годзе мы да апошняга чакалі пацвярджэння. У гэтым годзе бронь пацвердзілі лістом на пошту, так спакайней».

«Няпраўда. У «Гарызонт» у мінулым годзе купілі пуцёўку за тыдзень да пачатку змены (на 4-ю змену). Без праблем, былі месцы на розныя напрамкі дадатковага навучання».

Каментары1

  • Рабенак
    23.01.2025
    Мілыя бацькі, калі ласка, не здавайце сваіх дзяцей у лагеры. Мы ўсё роўна з'едзем ад вас пасля 18-21 года. Тады і адпачнеце ад нас. Паверце, самае лепшае лета - з бацькамі, дзе-небудзь на прыродзе.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць