Нерухомасць

Пад Навагрудкам прадаюць старажытную сядзібу XVIII стагоддзя. Вось за якую суму можна стаць магнатам

У вёсцы Шчорсы Навагрудскага раёна прадаюць старажытную сядзібу Храптовічаў. Дакладней, тую частку, што яшчэ ацалела. Аб'ява з'явілася на аўкцыённай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы, піша «Блізка». 

На старонцы аб'явы лот называецца «Будынак неўстаноўленага прызначэння». Пры гэтым у апісанні сказана так: «Двухпавярховы цагляны будынак з бутабетонным склепам, 1730 года пабудовы, сцены цагляныя абтынкаваныя, падмурак бутабетонны, бляшаны дах, пячны апал».

Насамрэч, будынак вельмі ўсталяванага прызначэння. Гэты будынак бібліятэкі — уцалелая частка сядзібы Храптовічаў. Сам сядзібны дом (палац) знішчаны практычна цалкам: ад яго засталіся толькі падвалы. А вось будынак бібліятэкі з балконам на чатырох калонах стаіць да гэтага часу.

Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Іахім Храптовіч (1729-1812) сабраў багатую бібліятэку з архівам, усяго ў ёй было каля 6 тысяч тамоў і старажытныя рукапісы. Вядома, што ў гэтай бібліятэцы працавалі паэты Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Адам Міцкевіч. У прыватнасці, лічыцца, што менавіта тут Міцкевіч распрацаваў сюжэт і пачаў работу над паэмай «Гражына».

Праўда, гісторыкі лічаць, што бібліятэка пабудавана не ў 1730 годзе, а бліжэй да канца XVIII стагоддзя.

Пачатковы кошт лота — 184 тысячы рублёў, першы крок таргоў складае 9200 рублёў. Такім чынам, мінімальная прадажная цана складзе 193200 рублёў, або прыкладна 56645 долараў па актуальным курсе Нацбанка.

Таргі адбудуцца 27 лютага ў 10.00. 

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць