Культура88

Як выглядае самы прыгожы камп’ютарны клас у Беларусі ФОТЫ

Інтэр'ер аднаго з вучэбных класаў каледжа ў Бабруйску адрозніваецца незвычайным афармленнем.

Дэкаратыўная панэль у камп'ютарным класе каледжа. Фота з сацсетак.

Фотаздымкі незвычайнага класа апублікавалі ў сацсетках. Цэлую сцяну камп’ютарнага класа ў Бабруйскім дзяржаўным каледжы імя А. Я. Ларына займае драўляная дэкаратыўная панэль. 

Панэль была зроблена ў 1980-я навучэнцамі тады яшчэ мастацкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №15 пад кіраўніцтвам Анатоля Концуба. Концуб, больш вядомы сваімі працамі ў кераміцы, пачаў выкладаць ва ўстанове адразу пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1971 годзе. 

Панэль аформлена разьбой, чатыры фігуры сімвалізуюць розныя віды мастацтва і рамяства. Паўкруглыя завяршэнні медальёнаў ствараюць ілюзію аркады, якая нібыта адкрывае від на знакамітыя краявіды.

Гэтыя медальёны, тры вялікія і восем малых, — галоўная адметнасць панэлі. У іх змешчаны маляваныя выявы вядомых помнікаў архітэктуры з розных частак свету.

Галоўныя медальёны адлюстроўваюць Сынкавіцкую царкву, Кіжы і Рэймскі сабор. Фота з сацсетак

Сярод галоўных медальёнаў цэнтральнае месца займае выява Кіжскага пагоста на Анежскім возеры ў Расіі, які складаецца з дзвюх цэркваў і званіцы XVIII—XIX стагоддзяў.

Справа ад яго медальён з выявай Рэймскага сабора XIII стагоддзя, вяршыняй французскай готыкі. У гэтым саборы каранаваліся амаль усе манархі Францыі. 

Злева змешчаны яшчэ адзін помнік готыкі, але ўжо беларускай — абарончая Сынкавіцкая царква, пабудаваная ў пачатку XVI стагоддзя. Праўда, гэта адзіны помнік архітэктуры Беларусі, які атрымаў месца на панэлі — палова малых медальёнаў прысвечана архітэктуры Расіі.

Палова малых медальёнаў прысвечаны архітэктуры Расіі. Фота з сацсетак.

Сярод расійскіх помнікаў тут намаляваныя царква Пакрова на Нерлі ва Уладзіміраўскай вобласці, сабор Пакрова, што на Рву (Сабор Васіля Блажэннага) і маўзалей Леніна на Краснай плошчы ў Маскве, а таксама Ісакіеўскі сабор у Ленінградзе.

З сусветных славутасцяў для панэлі ў каледжы выбраны сабор Святога Пятра ў Рыме, акропаль у Афінах, маўзалей-мячэць Тадж-Махал і Ракфелераўскі цэнтр у Нью-Ёрку.

Гэтая мастацкая панэль хоць і робіць камп'ютарны клас каледжа адрозным ад тысяч іншых, але можа як шмат якая савецкая дэкаратыўная спадчына ціха знікнуць пад націскам еўрарамонту. Відавочцы адзначаюць, што аналагічныя творы, створаныя для музеяў у каледжы, ужо бясследна зніклі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • ИИ
    30.01.2025
    а навошта зараз кампутарныя класы?
  • kisa
    30.01.2025
    Праўда, гэта адзіны помнік архітэктуры Беларусі, які атрымаў месца на панэлі
    ...
    і гэта дзіва дзіўнае... што знайшлося места беларускаму помніку сярод такой...
    ляпаты
  • Имя
    30.01.2025
    Жалко, что картинку прикрутить не могу. Думаю, многие знают мем: "Православный Чебурнет"))
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў8

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў

Усе навіны →
Усе навіны

Вэнс: Ва Украіны няма ніякага шляху да перамогі і не было ўсе тры гады44

Амерыканцы папрасілі адмяніць выхад да прэсы пасля сустрэчы Зяленскага з Келагам14

Вялікая Кітайская сцяна «пастарэла» на 300 гадоў

Трамп сцвярджае, што ЗША выдзелілі на Украіну значна больш грошай, чым Еўропа. Лічбы кажуць пра адваротнае16

ЗША запатрабавалі не называць Расію «агрэсарам» у заяве G7 па Украіне38

У Магілёве прайшло шэсце да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсій6

Як цяпер выглядае былы мінскі аўтавакзал «Усходні» ФОТЫ6

Вынеслі прысуд экс-кіраўніку Іспанскай федэрацыі футбола, які пацалаваў у вусны футбалістку1

У Магілёве медсёстры будуць ганяць па бальніцы на скутарах і трыцыклах ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў8

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць