Свет77

На ўкраінскай Ровеншчыне мясцовыя жыхары блакавалі КПП на мяжы з Беларуссю

У Ровенскай вобласці на мяжы з Беларуссю жыхары сяла Старое Сяло некалькіх гадзін пратэставалі каля кантрольнага паста памежнікаў і паліцыі, выказваючы незадаволенасць праверкамі і мерапрыемствамі па ўмацаванні мяжы, піша «Украінская праўда».

Калаж выдання «Суспільне»

Пра словах прэс-сакратара Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанкі, у панядзелак 3 лютага жыхары Старога Сяла Ровенскай вобласці на некалькі гадзін блакавалі кантрольны пост, на якім нясуць службу вайскоўцы ДПСУ і супрацоўнікі Нацыянальнай паліцыі.

Асноўныя патрабаванні, якія гучалі ад грамадзян, — не рабіць праверку транспартных сродкаў і вайскова-ўліковых дакументаў у мужчын, прыбраць кантрольны пост, а таксама дазволіць бесперашкодна збіраць дзікарослыя расліны побач з дзяржаўнай мяжой, нягледзячы на вызначаныя заканадаўствам рэжымныя абмежаванні, якія дзейнічаюць у памежжы.

Дземчанка адзначыў, што з людзьмі праводзілася тлумачальная праца. Праз некаторы час кантрольны пост быў разблакаваны, а рух па дарозе адноўлены.

«Удзельнікі гэтых дзеянняў, выказваючы незадаволенасць праверкамі і ўмацаваннем мяжы, адзначалі, што могуць паўторна блакаваць дарогу. Варта адзначыць, што такія дзеянні адбываюцца не ўпершыню», — адзначыў вайсковы чыноўнік.

Каментары7

  • Ярэк
    04.02.2025
    Негенетичні нераби, паважаныя украінцы, чаго вы так доўга сядзелі пад СССР, цярпелі галадомор, пусцілі танкі у Чэхію? Чаму ваш Херсон доўга чакаў ВСУ, трэба было пратэставаць, паставіць наметы, вы ж умееце. Чаму у Бучы людзі сядзелі па падвалах? Не ведаеце як жыць пры дыктатуры? Дыктатура гатова забіваць, таксама як акупацыйная улада у Данецку. У вас Майдан тры месяцы стаяў, у нас разгон пачаўся праз 1 гадзіну - пачалі кідаць гранаты і страляць, пайшла спецтэхніка. А калі страляюць -людзі разбягаюцца, цягнуць акрываўленых, смелыя украінцы і рахманыя беларусы, аднолькава. І казахі разбегліся калі улады пачалі страляць усіх падрад на вуліцы. Ваш Януковіч гэта ягня па параўнанню з тым што зараз у нас.
  • вас разводзяць як л.....
    05.02.2025
    Ярэк, не вядзiцеся вы на iпса лукапуцiнскiх ботаў.
  • Кек
    05.02.2025
    Ярэк, ты забываешь ещё сказать что Луку выбрали сами Беларуси,он не с Марса прилетел. И могу сказать что большая часть это хатаскрайники,которые до 2020 вообще были всем довольны. Льготными хатками,низкой коммуналкой,сырками с пандой. А недовольные все 27 лет уезжали. В Украине народ даже при Януке выходил и бастовали. Можно вспомнить хотя бы Врадиевку.

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы20

У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў1

Увесь Крым застаўся без святла3

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць