Грамадства44

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць

Жанчына з Рэчыцкага раёна распавяла ў тыктоку, як з прыгодамі ехала на працу рэйсавым аўтобусам. Амаль ля Рэчыцы кіроўца даведаўся, што не забраў у аграгарадку адну з пасажырак. Ён вырашыў вярнуцца па яе — разам з усімі ў аўтобусе.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Тыктокерка падпісана як Наталля Уладзіміраўна. Яна распавядае пра сябе, што нарадзілася і вырасла ў Казахстане, некаторы час працавала ў Паўднёвай Карэі. А цяпер вось асела ў Беларусі — працуе ў Рэчыцы, а жыве ў аграгарадку Салтанове за 17 кіламетраў ад горада.

Наталля кажа, што сітуацыя, якая адбылася з ёй нядаўна, магчыма толькі ў Беларусі. Яна з сынам спяшалася на аўтобус, які павінен быў выехаць з Салтанова ў Рэчыцу ў 8.40. Паспелі, але чамусьці кіроўца стартаваў раней — у 8.27.

— Мы ўзрадаваліся — раней жа прыедзем. Кажу сыну: «Я крыху пасплю».

Але амаль ля Рэчыцы сын разбудзіў Наталлю і здзіўлена паведаміў, што чамусьці кіроўца развярнуўся і, верагодна, вяртаецца ў аграгарадок.

— Усе пасажыры такія: «А што здарылася? Куды мы едзем?». Я пытаюся ў дзядулі-суседа: «Дык мы што, не едзем у горад?». Ён адказвае: «Асабіста я еду… Толькі чамусьці не туды». Пайшоў да кіроўцы спытаць.

@natavladim Беларусь меня удивляет)) #натавлади #иностранцывбеларуси ♬ оригинальный звук - Наталья Владимировна

Высветлілася: адна жанчына прыйшла на прыпынак пад самы час прыезду аўтобуса і была вельмі здзіўлена тым, што ён не з’явіўся.

— Яна патэлефанавала на аўтавакзал з пытаннем, дзе ж аўтобус. Там перад ёй выбачыліся: «Ой, у нас кіроўца без вопыту, у яго не было раскладу. Зараз ён па вас вернецца».

Наталля кажа, што ўсе пасажыры мацюкаліся (хто пра сябе, а хто і гучна), калі вярталіся назад у Рэчыцу.

— Я магу зразумець тую жанчыну — ёй трэба на працу. Але і мы ўсе на працу спазніліся. Я расказала пра гэта дачцэ — яна ў Алматы жыве. Яна не паверыла: «І ўвесь аўтобус вярнуўся? З-за аднаго пасажыра?!» Вы такое дзе-небудзь бачылі?

За два дні ролік набраў 575 тысяч праглядаў і больш за 9 тысяч лайкаў. Шмат хто з каментатараў пагадзіўся, што кіроўца паступіў правільна, бо сапраўды паехаў раней за расклад — і віны пасажыркі ў гэтым няма, яна ж не спазнілася. На гэта Наталля адказвала, што ва ўсім свеце аўтобус, які з'ехаў раней за расклад — праблема выключна пасажыраў, якія не паспелі сесці.

Жанчына не вельмі задаволеная тым, што праз катанні туды-сюды спазнілася на працу на 20 хвілін. Яна таксама адзначыла, што калі б сама апынулася на месцы забытай пасажыркі, то паехала б на працу на спадарожным аўто.

Некаторыя падзяліліся сваім досведам таго, як вырашаліся аналагічныя сітуацыі. «Гэта яшчэ што. Мяне аўтобус не забраў, праехаў міма прыпынку. Было 22:00. Пасля званка дыспетчару мне выклікалі таксі, а заплаціў за таксі кіроўца аўтобуса. Салігорск», — напісаў адзін з каментатараў.

Каментары4

  • Vалик
    06.02.2025
    Я такое видел этим летом. Отдыхали с семьей в Греции. В день отъезда автобус собрал всех туристов и выехал в аэропорт Салоников. Нас ждал вылет в Варшаву. Где-то на пол пути я заметил, что мы на круге развернулись и едем обратно. Многие даже этого и не поняли, но я наблюдательный. В итоге вернулись назад в Фурку, чтобы забрать престарелую пассажирку. Так что не надо ля-ля о какой-то белоруской исключительности.
  • Огонек
    06.02.2025
    Vалик, не жужжи. Конечно автобус туроператора будет следить за каждым туристом, чтобы потом не влететь на судебный иск в РБ - ты ж явно пакетный тур брал, салапет. Чтобы обычные рейсовые автобусы возвращались - да еще и к человеку, который еще даже не купил билет - такое ты реально нигде не найдешь
  • Лейцар коркавы
    06.02.2025
    Vалик, для казашкі гэта цуд, таму так і сказала. Вы ж ведаеце, што ў Беларусі чысценька дзякуючы лукашэнку, як кажуць расейцы, але ў іх глуздоў не хапае, што жыхары Беларусі ведаюць, навошта існуе сметніца.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых10

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх5

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць